На Белагра абралі лепшую карову краіны

На "Белагра" абралі самую лепшую карову краіны

15
(абноўлена 17:54 08.06.2018)
У ідэальнай каровы павінен быць не толькі бездакорна прапарцыйны знешні выгляд, але і добрыя надоі высакаякаснага малака.

МІНСК, 8 чэр — Sputnik. Лепшую карову краіны абралі на міжнароднай выставе "Белагра 2018", якая праходзіць у аграгарадку Шчомысліца пад Мінскам.

Конкурс сярод рагатых красунь у Беларусі праводзяць у пяты раз. Сярод удзельнікаў — лепшыя племянныя гаспадаркі краіны, якія выстаўляюць па адной прэтэндэнтцы. Кароў ацэньваюць не толькі па знешнім выглядзе — усё ў іх павінна быць прапарцыйна і бездакорна, але і па колькасці ўдояў, а таксама па якасных паказчыках малака, якое яны даюць, — у ім павінна быць добрае ўтрыманне бялку і высокая тлустасць.

Пераможцай стала карова па мянушцы Малая. Ідэальная беларуская карова дае ў год па 14 тон малака. Гэта вельмі добры вынік — сярэднегадавы надой ад звычайнай беларускай каровы — каля 5 тон.

У конкурсе прымалі ўдзел толькі племянныя каровы малочнай пароды айчыннай селекцыі.

15
Тэги:
Карова, "Белагра 2018", Мінск, Беларусь