Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў

Сурыкаў: у гісторыі з Беларуссю і "Белоруссией" трэба паставіць кропку

74
(абноўлена 18:03 08.06.2018)
Дыпламат адзначыў, што ён стараецца казаць "Беларусь", знаходзячыся з дыпламатычнай місіяй у Мінску.

МІНСК, 8 чэр — Sputnik. Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў прапануе паставіць кропку ў спрэчцы "Беларусь ці Белоруссия", сабраўшы за адным сталом філолагаў і заканадаўцаў, перадае карэспандэнт Sputnik.

"Канстытуцыяй вызначана назва краіны — Рэспубліка Беларусь", — сказаў Сурыкаў.

Па яго словах, знаходзячыся з дыпламатычнай місіяй у Мінску, ён стараецца казаць "Беларусь". Пры гэтым пасол прывёў словы філолагаў, якія сцвярджаюць, што правільна трэба казаць "Белоруссия".

"Трэба пасадзіць за стол заканадаўцаў і філолагаў і паставіць у гэтай гісторыі кропку", — падкрэсліў Сурыкаў.

Праўда, на прапанову змяніць шыльду на будынку расійскага пасольства, на якой фігуруе слова "Белоруссия", ён адказаў, што гэта ў першую чаргу ўстанова, якая падпарадкоўваецца Расіі.

74
Тэги:
Пасольства Расіі ў Беларусі, Аляксандр Сурыкаў, Мінск, Беларусь