Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ)

Беларусь і Кітай будуць сумесна рыхтаваць студэнтаў-гуманітарыяў

25
(абноўлена 09:03 12.06.2018)
Зараз у склад Сумеснага інстытута ўваходзяць тры факультэты: прыкладная фізіка, інжынерная механіка, матэматыка і прыкладная матэматыка.

МІНСК, 11 чэр – Sputnik. Сумесны інстытут для падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян плануецца адкрыць на базе БДУ, таксама ў беларускай ВНУ можа хутка з'явіцца Інстытут дыстанцыйнай адукацыі, пра гэта Sputnik паведамілі ў прэс-службе ўніверсітэту.

Перамовы паміж кіраўнікамі Далянскага політэхнічнага ўніверсітэта (ДПУ) Го Дунмінам і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэям Каралём адбыліся ў рамках афіцыйнага візіту беларускай дэлегацыі ў Кітай, які прайшоў з 5 па 9 чэрвеня. Асноўнай мэтай наведвання кітайскага ўніверсітэта стала правядзенне пасяджэння Камітэта кіравання Сумеснага інстытута.

У ходзе пасяджэння былі падведзены вынікі першага года працы кітайскага-беларускага інстытута, а таксама прааналізаваны эфектыўнасць і якасць выкладання вучэбных дысцыплін на кітайскай і англійскай мовах.

Бакі абмеркавалі наступныя доўгатэрміновыя стратэгіі і задачы дзейнасці і развіцця Сумеснага інстытута. У выніку перамоў было прынята рашэнне ўнесці змяненні ў статутныя дакументы Сумеснага інстытута для навучання студэнтаў па гуманітарных спецыяльнасцях: філасофіі, педагогіцы, журналістыцы і іншых. Таксама ўніверсітэты дамовіліся адкрыць на базе БДУ Сумесны інстытут для падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян і стварыць у беларускай ВНУ Інстытут дыстанцыйнай адукацыі. Акрамя таго, у ліпені 2018 года для студэнтаў і магістрантаў БДУ фізіка-матэматычнага профілю ў ДПУ арганізуюць чатырохтыднёвую летнюю школу.

Сумесны інстытут Далянскага політэхнічнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага універсітэта быў створаны ў 2017 годзе. У яго склад уваходзяць тры факультэты: прыкладная фізіка, інжынерная механіка, матэматыка і прыкладная матэматыка. Навучанне і абарона дыпломаў ажыццяўляецца ў ДПУ на англійскай мове. Выпускнікі сумеснага беларуска-кітайскага ўніверсітэта атрымаюць два дыпломы: ДПУ і БДУ. Дарэчы, у цяперашні час 1-ы курс Сумеснага інстытута паспяхова скончылі 79 кітайскіх студэнтаў фізічнага і механіка-матэматычнага факультэтаў.

25
Тэги:
Вышэйшая адукацыя, БДУ, Андрэй Кароль, Кітай, Беларусь
Каментары