Рэжысёр Станіслаў Гаварухін

Пайшоў з жыцця Станіслаў Гаварухін

18
(абноўлена 11:28 14.06.2018)
Станіслаў Гаварухін зняў больш за 20 мастацкіх фільмаў і сыграў галоўныя ролі ў шматлікіх карцінах.

МІНСК, 14 чэр — Sputnik. Пайшоў з жыцця расійскі рэжысёр Станіслаў Гаварухін: ён памёр у 10:37 у санаторыі Барвіха.

Гаварухін быў шпіталізаваны ў вельмі цяжкім стане ў ЦКБ. Расійскія СМІ ў сераду паспяшаліся паведаміць аб яго смерці, гэтую інфармацыю пазней абверглі. Але сёння спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін пачаў пасяджэнне з сумнай навіны.

"Пайшоў з жыцця дэпутат Дзярждумы Станіслаў Гаварухін… пасля цяжкай і працяглай хваробы", — сказаў Валодзін.

Рэжысёру было 82 гады.

Цяжкае дзяцінства Станіслава Гаварухіна

Кінарэжысёр, пісьменнік, акцёр, дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ Станіслаў Сяргеевіч Гаварухін нарадзіўся 29 сакавіка 1936 года ў горадзе Бярэзнікі Пермскай вобласці. Яго бацька, данскі казак, быў рэпрэсаваны, у 1938 годзе памёр у Сібіры. Маці працавала краўчыхай, адна гадавала Станіслава і яго сястру.

Фільмаграфія Станіслава Гаварухіна

Станіслаў Гаварухін зняў больш за 20 мастацкіх фільмаў, самыя вядомыя сярод іх "Белы выбух" (1969), "Месца сустрэчы змяніць нельга" (1979), "Прыгоды Тома Соера і Гекльберы Фіна" (1981), "У пошуках капітана Гранта" (1985), "Дзесяць негрыцят" (1987), "Варашылаўскі стралок" (1998), "Блаславіце жанчыну" (2003), "Не хлебам адзіным" (2005), "Пасажырка" (2008), "У стылі JAZZ" (2010), "Уік-энд" (2013 года).

Кинорежиссер Станислав Говорухин
© Sputnik / Сергей Пятаков
Кінарэжысёр Станіслаў Гаварухін

Яго апошняя карціна "Канец цудоўнай эпохі" (2015), знятая паводле аповесці Сяргея Даўлатава "Кампраміс", была ўдастоена прэміі "Залаты арол" за лепшую рэжысуру.

Станіслаў Гаварухін зняў дакументальны дзвюхсерыйны фільм "Аляксандр Салжаніцын" (1992), дакументальную хроніку "Гадзіна нягоднікаў" (1993), мастацка-публіцыстычныя кінастужкі "Так жыць нельга" (1990), "Расія, якую мы згубілі" (1992) і "Вялікая крымінальная рэвалюцыя" (1993).

Яркія ролі Станіслава Гаварухіна

Гаварухін сыграў галоўныя ролі ў карцінах "Сярод шэрых камянёў" (1983) Кіры Муратавай, "Асса" (1987) Сяргея Салаўёва, "Ка-ка-ду" (1992) Сяргея Гурзо (малодшага), у серыяле "Жаночая логіка" (2001-2004). Ён таксама здымаўся ў фільмах "Суччыны дзеці" (1990) Леаніда Філатава, "Анкор, яшчэ Анкор" (1992) Пятра Тадароўскага, "Радасці і смуткі маленькага лорда" (2003) Івана Папова, "9 рота" (2005) Фёдара Бандарчука, у сваіх кінастужках "Блаславіце жанчыну" (2003), "Не хлебам адзіным" (2005), "Пасажырка" (2008) і іншыя.

Режиссер Станислав Говорухин на премьере фильма Конец прекрасной эпохи
© Sputnik / Алексей Филиппов
Рэжысёр Станіслаў Гаварухін на прэм"еры фільма "Канец цудоўнай эпохі"

Сямейнае жыццё Станіслава Гаварухіна

Станіслаў Гаварухін быў двойчы жанаты. Яго першай жонкай была заслужаная артыстка Татарстана, тэатральны педагог Юнона Карава (1933-2013). Другая жонка Галіна у мінулым працавала мантажорам Адэскай кінастудыі.

Сын ад першага шлюбу Сяргей Гаварухін (1961-2011), рэжысёр дакументальнага і ігравога кіно і пісьменнік, у якасці ваеннага карэспандэнта прымаў удзел у баявых дзеяннях і спецыяльных аперацыях на тэрыторыі Таджыкістана, Чачні, Афганістана і Югаславіі, быў цяжка паранены, узнагароджаны ордэнам Мужнасці.

18
Тэги:
рэжысёр, Смерць публічных людзей, Станіслаў Гаварухін, Расія
На мяжы з Польшчай, архіўнае фота

Беларусы змогуць легальна працаваць у Польшчы, прыехаўшы па гуманітарнай візе

8
(абноўлена 16:28 28.10.2020)
Адпаведныя змены, якімі для беларусаў уводзяцца новыя правілы, польскі Сейм унёс у закон пра замежнікаў.

МІНСК, 28 кас - Sputnik. Беларускія грамадзяне, якія прыехалі ў Польшчу па гуманітарнай візе, змогуць легальна працаўладкоўвацца ў краіне, паведаміў у сераду старшыня парламенцкай групы Сейма па Беларусі Роберт Тышкевіч.

"Беларусы, якія прыязджаюць у Польшчу на падставе гуманітарнай візы, могуць легальна працаваць у нашай краіне. Гэта стала магчымым дзякуючы зменам, занесеным у закон аб іншаземцах, які прыняў сейм на пасяджэнні", - гаворыцца ў дакуменце за яго подпісам.

Тышкевіч зазначыў, што гэтае рашэнне было прынятае ў падтрымку беларускай грамады з-за нарастальнага ціску на грамадзян у краіне.

Нагадаем, 20 кастрычніка экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Польшчы з шэрагам мясцовых палітыкаў, у прыватнасці прэм'ер-міністрам Матэушам Маравецкім. Яна перадала польскаму прэм'еру ліст з просьбай "змяніць законы такім чынам, каб людзі, якія прыязджаюць у Польшчу ў рамках гуманітарных праграм, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь, змаглі працаваць у Польшчы".

8
Тэги:
Польшча, Беларусь
Тэставанне на наяўнасць антыцелаў да COVID-19

Пуцін: размовы пра другую хвалю COVID-19 у Расіі няма

9
(абноўлена 15:28 28.10.2020)
Па словах расійскага лідара, да некаторых рэгіёнаў яшчэ толькі дакочваецца першая хваля каронавіруса, але руку трымаць на пульсе трэба.

МІНСК, 28 кас - Sputnik. Расійскія ўлады сочаць за сітуацыяй з каронавірусам, працягваецца праца на экспертным узроўні, але пытанняў у спецыялістаў і чыноўнікаў усё яшчэ застаецца нямала. Уладзімір Пуцін даручыў бясплатна забяспечваць лекамі пацыентаў з COVID-19, якія лечацца амбулаторна або пераносяць хваробу ў лёгкай форме. Для гэтага з федэральнага бюджэту выдзеляць больш за пяць мільярдаў расійскіх рублёў.

"Я прашу не зацягваць з гэтым рашэннем. Давайце дамовімся, я ведаю, што ўзгадненні ў цэлым ужо завершаны, будзем лічыць, што гэта рашэнне прынята. Прашу гэтыя сродкі вылучыць неадкладна", - падкрэсліў прэзідэнт Расіі.

Прэзідэнт Расіі заклікаў кіраўнікоў рэгіёнаў у выпадку неабходнасці разгортваць дадатковыя ложкі для хворых з COVID-19. Паставіцца да праблемы варта самым сур'ёзным чынам і прымаць канкрэтныя меры ўжо цяпер.

"Калі неабходнасць нешта перапрафіляваць - не хацелася б, вядома, таму што трэба ажыццяўляць работу ў бягучым рэжыме - але калі ёсць такая неабходнасць, ацаніце, калі ласка, гэтую неабходнасць, парайцеся са спецыялістамі Міністэрства аховы здароўя, са сваімі спецыялістамі, бліжэй будзьце з імі ў гэты перыяд часу. І прымайце адпаведныя рашэнні", - сказаў ён.

Таксама Пуцін заклікаў членаў урада і рэгіянальных чыноўнікаў павысіць увагу да праблемы каронавіруса, так як гэтага цяпер патрабуе абстаноўка. Пры гэтым віцэ-прэм'ер Таццяна Голікава даручыла тэставаць медыкаў на каронавірус на сістэмнай аснове.

"Кіраўнікам рэгіёнаў сумесна з Расспажыўнаглядам даручана арганізаваць на сістэмнай аснове тэставанне медыцынскіх работнікаў на новую каронавірусную інфекцыю, забяспечыць медыцынскія арганізацыі адпаведнымі лабараторыямі, каб як мага хутчэй атрымаць дадзеныя па выніках аналізаў на каронавірусную інфекцыю", - адзначыла яна на нарадзе прэзідэнта з членамі Кабінета міністраў.

Нагадаем, Сусветная арганізацыя аховы здароўя зафіксавала рэкордны тыднёвы рост заражэння COVID-19. За перыяд з 19 па 25 кастрычніка ў свеце зафіксавана 2 884 604 новыя выпадкі заражэння коронавирусом. Пры гэтым самы высокі рост быў у Еўропе - 1 335 914 выпадкаў. У топ-5 ўваходзяць Францыя (217,7 тысяч чалавек), Вялікабрытанія (148,5 тысяч), Расія (114,5 тысяч), Італія (101,9 тысяч) і Бельгія (90,8 тысяч).

9
Тэги:
каронавірус, Расія, Уладзімір Пуцін
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Які сёння дзень: 29 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 29 кастрычніка 2020 года

0
(абноўлена 09:50 20.10.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 63 дні.

У гэты дзень ў 1929 годзе нарадзіўся герой Савецкага Саюза Марат Казей, які узарваў гранату і загінуў разам са шматлікімі немцамі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 29 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 29 кастрычніка

  • У 1937 годзе ў Мінску былі расстраляны шматлікія дзеячы культуры, асветы і дзяржаўнага апарату Беларусі, усяго — каля 100 чалавек.
  • У 1952 годзе ў Пінску была знішчана сінагога, на той час найстарэйшая з захаваных на тэрыторыі колішняй Рэчы Паспалітай.

Хто нарадзіўся 29 кастрычніка

  • 1929 год: Марат Казей, беларускі партызан, Герой Савецкага Саюза.
  • 1938 год: Янка Саламевіч, беларускі літаратуразнавец, фалькларыст, бібліёграф, перакладчык.

Таксама сёння нарадзіліся кароль Партугаліі Фернанду ІІ і англійскі акцёр і рэжысёр Эндру Лі Потс.

29 кастрычніка ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква ўспамінае пакутніка Лонгіна Сотніка, які разам са сваімі салдатамі быў пастаўлены назіраць за распінаннем Хрыста. Пасля ўбачаных каля крыжа цудаў ён паверыў у тое, што Хрыстос – Сын Божы. Менавіта ён працяў дзідай рэбры ўкрыжаванага Хрыста і, калі яго кроў  трапіла сотніку ў вочы, ён стаў бачыць лепей і азаліўся ад хваробы вачэй. Пасля Лонгін адмовіўся браць грошы, якія прапаноўвалі яму, каб ён маўчаў пра цуда і быў абезгалоўлены.

Лонгіну моляцца людзі, у якіх хворыя вочы.

Калі ў гэты дзень быў моцны вецер, хутка пачнуцца дажджы, а калі вецер паўднёва-заходні, нянасце будзе доўгім. Рэдкія аблокі, насупраць, прадракалі яснае і марознае надвор'е.  

0
Тэги:
Беларусь, народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей