Новыя ўзоры ваеннай тэхнікі пакажуць на Дзень Незалежнасці ў Гродне

© Sputnik / Василий Батанов / Перайсці ў медыябанкРэпетыцыя парада Перамогі
Рэпетыцыя парада Перамогі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Падчас параду перад гараджанамі праедзе 27 адзінак тэхнікі, сярод якіх будуць новыя ўзоры ўзбраення, а таксама гусенічная тэхніка.

ГРОДНА, 15 чэр — Sputnik, Іна Грышук. Новыя ўзоры тэхнікі, якія паступілі на ўзбраенне Заходняга аператыўнага камандавання, пакажуць падчас параду на Дзень Незалежнасці ў Гродне. Шэсце пройдзе 3 ліпеня на праспекце Касманаўтаў ля Кургана Славы.

Дзяўчыны трэніруюцца правільна трымаць падбародак нават дома перад люстэркам - Sputnik Беларусь
Марш на абцасах: як рыхтуецца да параду адзіная жаночая калона

Парад гэтага года абяцае быць асабліва відовішчным. Ужо падрыхтавана новая праграма. Над ёй працавалі пазаштатны ўзвод ганаровай варты ГрДУ імя Янкі Купалы і зводны аркестр гродзенскага гарнізона.

Як распавёў Sputnik намеснік камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Анатоль Булаўка, у гэтым годзе ў парадзе будзе ўдзельнічаць не толькі пешая калона, але і ваенная тэхніка — як колавая, так і гусенічная.

У апошні раз парад ваеннай тэхнікі на Дзень Незалежнасці ў Гродне быў у 2014 годзе. Тады гараджанам паказалі 21 адзінку тэхнікі. Зараз механізаваная калона будзе складацца з 27 баявых адзінак.

"Будуць паказаныя новыя ўзоры тэхнікі, якія паступілі на ўзбраенне Заходняга аператыўнага камандавання. Гэта новыя бронеаўтамабілі "Цмок" і тэхніка сувязі", — удакладніў Булаўка.

Паводле яго слоў, яшчэ да параду можна будзе ўбачыць майстэрства механікаў-вадзіцеляў і ўсю моц тэхнікі падчас рэпетыцый. Яны пройдуць з 26 па 28 чэрвеня ў раёне Кургана Славы.

"Іх майстэрства гараджане ўжо бачылі. Кіраваць тэхнікай будуць тыя ж хлопцы, якія ехалі ў напрамку Гожскага палігона", — дадаў Булаўка, маючы на ўвазе калону ваеннай тэхнікі, адпраўленую на навучальныя гульні, якія праходзяць на Гожскім палігоне пад Гродна з 13 чэрвеня.

Стужка навiн
0