Чарга абітурыентаў на ўваходзе ў БДУ

ЦТ па матэматыцы напішуць сёння 45 тысяч абітурыентаў

21
(абноўлена 09:46 18.06.2018)
Выпрабаванне пачнецца ў 11:00, аднак абітурыентам лепш прыходзіць да пунктаў правядзення як мінімум за паўгадзіны да пачатку.

МІНСК, 18 чэр — Sputnik. Цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) па матэматыцы напішуць у панядзелак 45 тысяч абітурыентаў па ўсёй Беларусі, паведамляе Sputnik.

Цэнтралізаванае тэсціраванне працягваецца ў рэспубліцы з мінулага тыдня. Абітурыенты ўжо прайшлі выпрабаванні па беларускай і рускай мовах, а таксама грамадазнаўстве.

У панядзелак адбудзецца ЦТ па матэматыцы — другое па папулярнасці сярод абітурыентаў. Запісаліся на выпрабаванне крыху больш за 45 тысяч чалавек па ўсёй рэспубліцы.

Пачнецца ЦТ у 11:00, аднак з'явіцца на яго неабходна хоць бы за паўгадзіны да пачатку. Прайсці ў пункты тэсціравання можна выключна па пасведчанні асобы і пры наяўнасці спецыяльнага пропуску.

На рашэнне задач абітурыентам адводзіцца тры гадзіны. Карыстацца калькулятарамі і іншымі падручнымі сродкамі на выпрабаванні нельга.

Вынікі ЦТ па матэматыцы павінны з'явіцца на працягу дзесяці дзён — 28-29 чэрвеня. Выдача сертыфікатаў стартуе з 10 ліпеня.

21
Тэги:
Абітурыенты, матэматыка, Цэнтралізаванае тэсціраванне, Беларусь
Тэмы:
Уступная кампанія 2018: апошнія навіны (55)
По теме
Казарцаў: першае ЦТ у БДУ прайшло без ажыятажу
Што можна, а чаго нельга ўзяць з сабой на ЦТ?
Графік правядзення ЦТ - 2018
На ЦТ 2018 зарэгістраваўся 82471 абітурыент
Карпенка распавёў, як навінкі ў ЦТ адаб'юцца на паступленні ў 2018-м