Станцыя метро Пушкінская

Мінскі метрапалітэн пераходзіць на летні рэжым працы

22
(абноўлена 15:29 18.06.2018)
У дзень адкрыцця стадыёна "Дынама" вестыбюль станцыі Купалаўская будзе адкрыты да 23:00.

МІНСК, 18 чэр — Sputnik. Метрапалітэн беларускай сталіцы пераходзіць на летні рэжым працы з 25 чэрвеня, паведаміў карэспандэнту Sputnik прэс-сакратар мінскага метро Андрэй Дроб.

"На першай лініі інтэрвал руху раніцай з 07:00 да 09:00 і ўвечары з 17:00 да 19:00 складзе 2,5 хвіліны", — распавёў прадстаўнік транспартнага ведамства.

Паводле яго слоў, на другой лініі інтэрвал руху раніцай будзе тры хвіліны, а ў вячэрні час пік складзе 3,5 хвіліны.

У дзень урачыстага адкрыцця рэканструяванага стадыёна "Дынама", цягнікі з 17:00 да 23:00 з інтэрвалам руху ў дзве хвіліны.

"Для зручнасці пасажыраў метро вестыбюль станцыі Купалаўская будзе адкрыты да 23:00, замест звыклага часу працы да 21:00", — дадаў Дроб.

Мінскі метрапалітэн працягне сваю працу па стандартным графіку руху цягнікоў з 05:30 раніцы да 00:40 ночы.

22
Тэги:
Мінскі метрапалітэн, Мінск, Беларусь

Грамадства