Узброеныя сілы Кітая

Упершыню ў парадзе на Дзень Незалежнасці прымуць удзел вайскоўцы з Кітая

12
(абноўлена 18:43 19.06.2018)
Традыцыйна парадам па праспекце Пераможцаў у Мінску пройдзе і каробка расійскіх дэсантнікаў.

МІНСК, 19 чэр — Sputnik. Мінскі гарнізон завяршае падрыхтоўку да параду на Дзень Незалежнасці Беларусі, паведамляе прэс-служба абароннага ведамства.

Зараз праходзяць завяршальныя этапы трэніровак парадных разлікаў.

"У складзе 19 пешых парадных разлікаў і 23 парадных разлікаў ваеннай тэхнікі прымуць удзел каля 4000 вайскоўцаў і больш за 250 адзінак баявой тэхнікі", — адзначылі ў Мінабароны.

Па традыцыі ў ваенным парадзе прымуць удзел і ваенныя з Расіі.

У гэтым годзе ўпершыню ў парадзе пройдуць жанчыны, якія служаць у беларускай арміі, а таксама зводны разлік кадэтаў і спецыялізаваных ліцэяў.

"Таксама ўпершыню ў ваенным парадзе войскаў Мінскага гарнізона плануецца ўдзел параднага разліку ваеннаслужачых Народна-вызваленчай арміі Кітая", — адзначылі ў прэс-службе.

Генеральныя прагоны перад парадам адбудуцца 23 і 28 чэрвеня. Трэніроўкі пачнуцца ў 23:00 на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава ў Мінску.

12
Тэги:
парад, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Дзень Незалежнасці - 2018: падрабязнасці аб галоўным свяце (25)
По теме
Упершыню ў парадзе на Дзень Незалежнасці прыме ўдзел "жаночы полк"
Больш за 250 адзінак тэхнікі прыме ўдзел у парадзе на Дзень Незалежнасці
Каментары