Веласіпедыст на праспекце Незалежнасці ў Мінску

Маршруты для веласіпедыстаў пачалі ствараць "Яндэкс.Карты" ў Беларусі

9
(абноўлена 14:21 19.06.2018)
У першую чаргу сэрвіс улічвае наяўнасць веладарожак; пры іх адсутнасці пракладае аптымальны маршрут па пешаходных зонах, тратуарах, а ў крайнім выпадку - праезнай частцы.

МІНСК, 19 чэр — Sputnik. Сэрвіс "Яндэкс.Карты" зараз можа ствараць у Беларусі маршруты для веласіпедыстаў, паведамілі журналістам прадстаўнікі кампаніі "Яндэкс".

Акрамя аўтамабільных, пешых і маршрутаў на грамадскім транспарце ў прылажэнні цяпер даступная веласіпедная маршрутызацыя. Беларусы могуць паглядзець, як дабрацца на веласіпедзе да пункта прызначэння, а таксама даведацца, які час прыйдзецца выдаткаваць на дарогу.

У першую чаргу сэрвіс улічвае наяўнасць веладарожак, пры іх адсутнасці паблізу пракладае маршрут па пешаходных зонах і тратуарах, а ў крайнім выпадку — па праезнай частцы ў адпаведнасці з правіламі дарожнага руху.

Пракласці маршрут можна як у горадзе, так і ў сельскай мясцовасці на камп'ютары або мабільнай прыладзе. Складаецца ён з дапамогай дарожнага графа — сукупнасці ўсіх вядомых сэрвісу дарог.

Веласіпедная маршрутызацыя ў Беларусі цяпер працуе ў бэта-рэжыме. Суайчыннікі могуць удасканальваць сэрвіс самастойна, адзначаючы даступныя для праезду ўчасткі на Народнай карце.

9
Тэги:
Веласіпед, Яндэкс, Беларусь
По теме
Велагаражы могуць з'явіцца ў шматпавярхоўках Цэнтральнага раёна
Каментары