Веснавы абрад Юр’еўскі карагод ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёну

Лукашэнка падоўжыў Год малой радзімы да 2020-га

13
(абноўлена 09:02 21.06.2018)
У бліжэйшы час Саўмін распрацуе рэспубліканскую праграму мерапрыемстваў падоўжанага Года малой радзімы.

МІНСК, 21 чэр — Sputnik. Бліжэйшыя паўтара года ў Беларусі пройдуць пад знакам Года малой радзімы, такое рашэнне прыняў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі  ў яго прэс-службе.

Адпаведны ўказ №247 кіраўнік дзяржавы падпісаў 20 чэрвеня.

"Дакумент прыняты для стымулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў насельніцтва, захавання гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны", — сказалі ў прэс-службе.

Там таксама адзначылі, што Саўмін, абласныя выканкамы і Мінгарвыканкам у рамках указа павінны будуць распрацаваць рэспубліканскую праграму мерапрыемстваў, разлічаную да 2020 года.

Ім таксама даручана каардынаваць дзейнасць розных дзяржорганаў і іншых арганізацый пры выкананні гэтай праграмы.

Бягучы год Лукашэнка абвясціў Годам малой радзімы ў лютым: тады ён заклікаў грамадзян аказаць дапамогу таму месцу, дзе яны правялі юныя гады. Тэме малой радзімы быў прысвечаны шэраг агульнарэспубліканскіх мерапрыемстваў, у тым ліку красавіцкі суботнік, які кіраўнік дзяржавы правёў у аграгарадку Александрыя.

13
Тэги:
Год малой Радзімы, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь
По теме
Пяць "фішак", якімі сёлета здзівіць "Славянскі базар"
Ляўкоўскі: ці вернецца моладзь у вёскі ў Год малой радзімы?
Каментары