Пункт вяртання грошай за пакупкі Tax Free адкрыўся ў Нацыянальным аэрапорце

Пункт вяртання грошай за пакупкі Tax Free адкрыўся ў Нацыянальным аэрапорце

7
(абноўлена 18:17 21.06.2018)
Мяркуецца, што адкрыццё пункта ў аэрапорце спросціць і скароціць тэрміны вяртання ПДК.

МІНСК, 21 чэр — Sputnik. У Нацыянальным аэрапорце Мінск пачаў працу пункт вяртання наяўных грошай за пакупкі па сістэме Tax Free, паведамляецца на сайце аэрапорта.

Новы пункт размешчаны ў зоне працы крам Duty Free залаў вылету 2-3 комплексу.

Сістэма вяртання грамадзянам Tax Free за набытыя тавары выкарыстоўваецца ў многіх краінах свету. У Беларусі яна створана ў 2013 годзе, яе аператарам з'яўляецца РУП "Белмытнясэрвіс". На дадзены момант больш за 400 магазінаў краіны прадастаўляюць замежным грамадзянам магчымасць набыцця тавараў па сістэме Tax Free. Як адзначылі ў аэрапорце, гэта спрыяе павышэнню прывабнасці гандлю і развіццю турызму.

Нацыянальны аэрапорт Мінск з'яўляецца адным з найбуйнейшых пунктаў афармлення вывазу тавараў, у ім афармляецца больш за 50% вяртання ПДК.

"Адкрыццё пункта вяртання наяўных грашовых сродкаў за пакупкі па сістэме Tax Free паўплывае на спрашчэнне і скарачэнне тэрмінаў вяртання ПДК, што, безумоўна, ацэняць усе карыстальнікі сістэмы", — адзначылі ў прэс-службе мінскага аэрапорта.

7
Тэги:
Tax Free, Нацыянальны аэрапорт Мінск, Беларусь
Каментары