Аўгустоўскі канал, шлюз - на мяжы Польшчы і Беларусі

Бязвізавыя зоны "Брэст" і "Аўгустоўскі канал" плануюць аб'яднаць

30
(абноўлена 18:25 21.06.2018)
Пашырэнне тэрыторыі і тэрміну наведвання бязвізавых зон да 10 дзён прывяло да значнага павелічэння патоку замежных турыстаў.

МІНСК, 21 чэр — Sputnik. Бязвізавыя турысцка-рэкрэацыйныя зоны "Брэст" і "Аўгустоўскі канал" могуць быць у перспектыве аб'яднаныя, заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік дырэктара Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі Віталь Грыцэвіч.

"Мы чуем ад гродзенскага выканкама ініцыятывы — а давайце больш распаўсюджваць, тым жа палякам было б цікава яшчэ і наведванне Навагрудка. Але мы пакуль праводзім аналіз, наколькі эфектыўны ўказ, які працуе зараз. Пакуль казаць пра пашырэнне раёнаў рана. У планах — аб'яднанне турыстычных зон "Брэст" і "Аўгустоўскі канал" у адну. Мы назіраем несумнеўны попыт з боку актыўных турыстаў, якія жадаюць наведваць Беларусь пешшу і на веласіпедах. Аб'яднанне гэтых зон дало б эфект", — заўважыў Грыцэвіч.

Па словах прадстаўніка Мінспорту, стварэнне турзон з 1 студзеня 2018 года ў брэсцкім і гродзенскім рэгіёне прывяло да павелічэння патоку турыстаў. З пачатку года толькі гродзенскую зону наведала каля 30 тысяч замежных турыстаў, тады як усяго з кастрычніка 2016 у рэгіён па "бязвізу" ўехала 80 тысяч чалавек. Таму абласныя ўлады і зацікаўлены ў пашырэнні тэрыторый, на якія распаўсюджваецца бязвізавы рэжым.

Грыцэвіч распавёў, што "бязвіз" дазваляе развіваць і рэгіянальныя аэрапорты ў Гродне і Брэсце.

"Аэрапорты ў Гродне і Брэсце ўключаныя ў бязвізавыя зоны. Той жа гродзенскі аэрапорт можа быць цікавым для звычайных жыхароў усходняй Польшчы, у якіх няма паветраных зносін. Ім часам прасцей прыляцець у Гродна і потым паехаць да сябе, чым ляцець праз Варшаву. І, наколькі я ведаю, вядуцца перамовы з асобнымі еўрапейскімі авіякампаніямі па іх прыцягненні ў гродзенскі аэрапорт. Аналагічная работа вядзецца ў Брэсце", — заявіў Грыцэвіч.

Прадстаўнік Мінспорту падкрэсліў, што ведамства зацікаўлена ў працягу лібералізацыі бязвізавага рэжыму.

Тэрмін і тэрыторыі для бязвізавага знаходжання замежных турыстаў у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях былі павялічаныя згодна з указам прэзідэнта, які пачаў дзейнічаць 1 студзеня 2018 года.

Згодна з указам, тыя, хто вырашыў без афармлення віз наведаць турысцка-рэкрэацыйную зону "Брэст" (у якую ўваходзіць Белавежская пушча) або парк "Аўгустоўскі канал", могуць заставацца ў Беларусі да 10 дзён.

30
Тэги:
бязвізавы рэжым, Адпачынак у Беларусі, турызм, Брэст, Гродна, Беларусь
Тэмы:
Бязвізавы рэжым у Беларусі (16)
По теме
Беларусы могуць без віз прыязджаць у Ганконг
Беларусь плануе абмеркаваць адмену віз з Калумбіяй
Беларусы змогуць наведаць кітайскі Хайнань без візы з 1 мая
Албанія на адпускны сезон адмяніла візы для беларусаў
Шэнгенскія візы могуць падаражэць да 80 еўра

У Кітаі робатаў навучылі іграць на музычных інструментах - відэа

3
(абноўлена 18:47 12.06.2021)
У выніку атрымаўся сапраўдны аркестр, які назвалі MOJA. Робаты ўжо правялі некалькі выступленняў на аніміраванай сцэне - глядзіце відэа.

Тэхнікі калібруюць і настройваюць інструменты для робатаў, якія затым ужо выступаюць на сцэне. У наборы ў робамузыкантаў - бамбукавая флейта, кітайская арфа, пайгу, а таксама барабаны.

Стварылі такі незвычайны музычны калектыў студэнты і выкладчыкі пекінскага Універсітэта Цінхуа. Як яны кажуць, каб паказаць сувязь паміж гісторыяй і тэхналогіямі. Аказваецца, гэта цалкам спалучальна.

У мінулым аркестр робатаў разам са студэнтамі ўніверсітэта ставіў спектаклі ва ўніверсітэце. І гэта таксама мела вялікі поспех.

Глядзіце таксама:

3
Тэги:
сцэна, выступленне, аркестр, відэа, музычны інструмент, робат, Кітай
Гавана, Куба

Улады Кубы просяць турыстаў прыязджаць без наяўных долараў

12
(абноўлена 22:27 12.06.2021)
Наяўная амерыканская валюта цяпер не будзе прымацца на востраве Свабоды, прыезджым прыйдзецца запасацца іншымі валютамі, якія ў хаду на Кубе.

МІНСК, 14 чэр – Sputnik. Улады Кубы рэкамендуюць замежным турыстам прыязджаць на востраў без наяўных долараў, паведаміў першы намеснік старшыні Цэнтральнага банка Франсіска Майобрэ Ленсу, яго цытуе агенцтва Прайм.

Справа ў тым, што амерыканская валюта не будзе прымацца на востраве, "людзі, якія на працягу гэтага часу будуць прыязджаць у краіну, павінны будуць прыехаць з валютай, якая адрозніваецца ад долара", - сказаў прадстаўнік Цэнтрабанка Кубы.

Пластыкавыя карты ў доларах прыезджыя могуць выкарыстоўваць свабодна як для безнаяўных разлікаў, так і здымаць з іх наяўныя ў іншай валюце, растлумачыў банкір.

Усё з-за блакады

Напярэдадні стала вядома, што з-за эканамічнай блакады з боку ЗША кубінскія ўлады прынялі рашэнне часова спыніць прыём долараў у банкаўскай і фінансавай сістэме.

З 21 чэрвеня спыніцца прыём дэпазітаў у наяўнай валюце ЗША. З гэтай даты фізічныя і юрыдычныя асобы, як кубінскія, так і замежныя, не змогуць рабіць уклады або любыя іншыя аперацыі ў доларах наяўнымі.

Пры гэтым абмежаванні на выкарыстанне долараў не закрануць пераводаў, дэпазіты ў іншых валютах, якія прымаюцца на Кубе, будуць ажыццяўляцца без якіх-небудзь абмежаванняў.

Новае рашэнне прымяняецца толькі да наяўнай валюты ЗША, а не да існуючых рахункаў у гэтай валюце, растлумачылі ў Цэнтрабанку. Грамадзяне могуць працягваць выкарыстоўваць доларавыя рахункі і карткі для аплаты паслуг, а таксама атрымліваць сродкі на рахунак з-за мяжы.

Чытайце таксама:

12
Тэги:
свабода, востраў, валюта, долар, турыст, Куба, улада