Урок беларускай мовы

Мінадукацыі зраўняла колькасць гадзін на рускую і беларускую мову

19
(абноўлена 18:36 21.06.2018)
Магчымасць вывучаць асобныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўні ёсць як у школах, так і ў гімназіях.

МІНСК, 21 чэр — Sputnik. Аднолькавая колькасць гадзін на вывучэнне абедвюх дзяржаўных моў устаноўлена ў тыпавым навучальным плане агульнай сярэдняй адукацыі на 2018/2019 навучальны год, паведамілі Sputnik у Міністэрстве адукацыі.

Тыпавы вучэбны план на наступны год апублікаваны ў чацвер. Sputnik ужо вывучаў змест дакумента ў пошуках адрозненняў навучальных праграм для школьнікаў і гімназістаў. Пракаментавалі яго і ў Мінадукацыі.

Роўнае — для школьнікаў і гімназій

"Адметнай асаблівасцю дадзенага дакумента з'яўляецца прадастаўленне магчымасці вывучаць асобныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўні як у сярэдніх школах, так і ў гімназіях, а таксама арганізацыя прафесійнага навучання", — адзначылі ў ведамстве.

Як падкрэслілі ў Мінадукацыі, пачынаючы з 2018/2019 навучальнага года на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ўстаноўлена аднолькавая колькасць гадзін на вывучэнне абедзвюх дзяржаўных моў.

У ведамстве нагадалі, што ў школах могуць стварацца класы з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні, яны могуць функцыянаваць на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

"Названыя дакументы падалі роўныя магчымасці як навучэнцам гімназій, так і школ на вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні", — адзначылі ў міністэрстве.

Для пятых-сёмых класаў гімназій захавалі колькасць вучэбных гадзін на замежныя мовы. У аналагічных класах школ ёсць магчымасць вывучэння моў у такім жа аб'ёме.

"У VIII класе гімназій па-ранейшаму можа вывучацца на павышаным узроўні замежную мову ў аб'ёме 5 вучэбных гадзін на тыдзень. Аднак магчымасць вывучаць на павышаным узроўні замежную мову прадастаўлена і навучэнцам школ", — удакладнілі ў міністэрстве.

Вучні восьмых класаў і гімназій, і школ "могуць вывучаць на павышаным узроўні і любы іншы навучальны прадмет або некалькі вучэбных прадметаў", дадалі ў Мінадукацыі. Колькасць гадзін будзе вызначацца кіраўніцтвам школы зыходзячы з кадравага забеспячэння, стану вучэбна-матэрыяльнай базы, пажаданняў вучняў і бацькоў. Павялічвацца колькасць часу можа максімум на дзве гадзіны.

Больш працоўнага навучання

"Яшчэ адной адметнай асаблівасцю тыпавога вучэбнага плана на наступны год з'яўляецца ўвядзенне ў дзесятым класе вучэбнага прадмета "Працоўнае навучанне". Раней вывучэнне вучэбнага прадмета "Працоўнае навучанне" завяршалася ў IX класе", — адзначылі ў ведамстве.

Ужо з 1 верасня на працоўным навучанні дзесяцікласнікі будуць атрымліваць "прафесійныя навыкі" і асвойваць праграму прафпадрыхтоўкі рабочых па шэсць гадзін на тыдзень.

Адсутнасць бытавых навыкаў у школьнікаў не так даўно крытыкаваў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка — наракаў, што дзеці "нават цвік убіць не могуць". Акрамя таго, апошнія некалькі гадоў сістэма адукацыі нацэлена на раннюю прафарыентацыю і прыцягненне рабят у тым ліку і да рабочых спецыяльнасцяў.

19
Тэги:
гімназія, Міністэрства адукацыі РБ, Мінск, Беларусь
Каментары