Лідэр музычнага гурту Ленінград Сяргей Шнураў

Генпракуратура паабяцала праверыць канцэрт Шнурава

14
(абноўлена 20:17 25.06.2018)
Ведамства назвала патрабаванні, якія перыядычна парушаюць арганізатары канцэртаў.

МІНСК, 25 чэр — Sputnik. Генпракуратура возьме пад кантроль правядзенне канцэрту гурта "Ленінград" у Мінску і высветліць у арганізатараў яго скіраванасць, заявіў журналістам у панядзелак намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук.

З пачатку года з-за патрабаванняў Генпракуратуры ў Мінску былі адмененыя некалькі канцэртаў — у тым ліку рэпера Face, паўднёваафрыканскай групы Die Antwoord і іншых.

"Парушэнні пры правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў — парушэнні прысваення знака ўзроставай катэгорыі. У асобных праграмах змяшчалася ненарматыўная лексіка, якая заклікала да дыскрымінацыі па рэлігійнай прыкмеце, ужывання алкаголю і наркотыкаў", — растлумачыў намеснік генпракурора.

Па словах Стука, ведамства прапаноўвала арганізатарам прывесці дзейнасць у адпаведнасць з заканадаўствам, "аднак некаторыя канцэрты проста адмянілі".

Пацікавіліся журналісты ў намесніка генпракурора і тым, ці правярала ўжо Генпракуратура канцэрт гурта "Ленінград", які адбудзецца ў снежні: калектыў вядомы частым выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі.

"Калі канцэрт у будучыні, то мы возьмем пад кантроль яго правядзенне і высвятлім у арганізатараў яго скіраванасць і адпаведнасць заканадаўству", — паабяцаў Стук.

Да арганізатараў, якія праводзілі ў рэспубліцы культурна-відовішчныя мерапрыемствы з парушэннем заканадаўства, прымалі меры — у тым ліку прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці.

14
Тэги:
Генеральная пракуратура Беларусі, Ленінград (гурт), Сяргей Шнураў, Беларусь
По теме
Шнураў напісаў "крычалку" для фанатаў "Зяніта"
Шнураў зарэгістраваўся ў Telegram і напісаў пра Бузаву
Васільева: на сваёй выставе Сяргей Шнураў быў галоўным экспанатам
Шнураў адкрыў у Мінску сваю выставу чароўнага глупства
Каментары