БЧ прызначыла амаль 40 дадатковых цягнікоў на ліпеньскія святы

© Photo : БЖДЦягнік
Цягнік - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сярод дадатковых цягнікоў - шэсць міжнародных ліній: з Мінска ў Львоў і Вільню.

МІНСК, 27 чэр — Sputnik. Беларуская чыгунка (БЧ) прызначыла 37 дадатковых цягнікоў на ліпеньскія святы, паведамілі Sputnik у прэс-цэнтры БЧ.

Львоў, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі ў Львоў на ліпеньскія святы

Беларусы будуць адпачываць чатыры дні запар у сувязі з Днём Незалежнасці — з 30 чэрвеня па 3 ліпеня.

"У перыяд з 29 чэрвеня па 4 ліпеня па Беларускай чыгунцы будзе курсіраваць 31 дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес і эканомкласа па найбольш запатрабаваных у пасажыраў напрамках", — паведамілі ў БЧ.

Суразмоўцы агенцтва ўдакладнілі, што 28 цягнікоў прызначаныя з Мінска ў абласныя цэнтры: 15 у Гомель, 11 у Брэст, два ў Віцебск. Акрамя таго, адзін пусцяць з Камунар у Мінск, два — з Мазыра ў сталіцу і назад.

"Таксама на маючыя адбыцца святы Беларуская чыгунка прызначыла шэсць дадатковых цягнікоў міжнародных ліній у зносінах Мінск — Львоў і Мінск — Вільнюс", — дадалі ў БЧ.

Так, чатыры цягнікі Мінск — Львоў — Мінск будуць хадзіць праз Баранавічы-Палескія, Лунінец, Удрыцк, Сарны, Роўна, Здалбуноў у перыяд з 29 чэрвеня па 3 ліпеня. А 3 ліпеня два цягнікі Мінск — Вільнюс.

Стужка навiн
0