Дзяўчына выгульвае сабаку ў парку

Улады хочуць устанавіць правілы для сабакароў

12
(абноўлена 13:58 27.06.2018)
Мінгарвыканкам хоча ўрэгуляваць пытанні рэгістрацыі жывёл і іх выгулу.

МІНСК, 27 чэр — Sputnik. Мінгарвыканкам у бліжэйшы час прыме рашэнне па пытаннях трымання і выгулу жывёл у сталіцы, паведаміла ў сераду журналістам начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі мэрыі Марыя Малаева.

Сталічныя ўлады хочуць замацаваць патрабаванне прыбіраць адыходы за сваімі гадаванцамі, а таксама скласці поўныя правілы выгулу і рэгістрацыі хатніх жывёл.

"Гэтае пытанне мы плануем урэгуляваць рашэннем гарвыканкама ў бліжэйшы час. У тым ліку па рэгістрацыі жывёл, выгулу і гэтак далей", — заявіла прадстаўнік мэрыі.

Хочуць чыноўнікі і фармаваць грамадскую думку. Так, дэпутаты гарсавета выступаюць за інстытут "грамадскага асуджэння" для тых гаспадароў, якія не прыбіраюць за сваімі гадаванцамі.

Правілы выгулу жывёл даўно зацверджаны як у Мінску, так і па ўсёй рэспубліцы, аднак патрабавання прыбіраць за гадаванцамі ў іх няма. Зрэшты, пры жаданні і зараз можна пакараць гаспадара кватэры за падобныя адходы ў парку.

12
Тэги:
Хатнія жывёлы, Беларусь
Каментары