Абітурыенты перад ЦТ

Сталі вядомыя вынікі ЦТ па грамадазнаўстве

66
Абітурыенты атрымалі смс-паведамленьні са сваімі вынікамі, павінны з'явіцца ацэнкі і на сайце РІКВ.

МІНСК, 27 чэр — Sputnik. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па грамадазнаўстве сталі вядомыя ў сераду, паведамляе Sputnik.

Абітурыенты здавалі цэнтралізаванае тэсціраванне па грамадазнаўстве 16 чэрвеня. Прайшлі выпрабаванне парадку дзесяці тысяч чалавек — тыя, хто плануе атрымліваць адукацыю ў сферы права або сацыяльных навук.

Вынікі ЦТ па грамадазнаўстве апрацоўваліся 11 дзён і прыйшлі абітурыентам у сераду днём. Статыстыка па прадмеце пакуль не вядомая: ні колькасць тых, хто атрымалі максімальны бал, ні тых, хто не змог пераадолець парог (25 балаў для першага профільнага, 15 — для другога).

Абітурыенты ўжо атрымалі адзнакі смс-паведамленнямі. Мяркуецца, што неўзабаве з'явяцца вынікі і на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.

Да канца тыдня таксама чакаецца з'яўленне вынікаў цэнтралізаванага тэсціравання па матэматыцы, аднак дакладную дату ў РІКВ не называюць.

66
Тэги:
грамадазнаўства, Цэнтралізаванае тэсціраванне, Беларусь
Тэмы:
Уступная кампанія 2018: апошнія навіны (56)
Каментары