Падсвечванне будынкаў у Мінску, архіўнае фота

Гірлянды і фігуры: святочную ілюмінацыю запаляць у Мінску 30 чэрвеня

18
(абноўлена 15:14 29.06.2018)
Да Дня Незалежнасці сталічныя вуліцы ўпрыгожаць святлодыёднымі гірляндамі, святлівымі ніткамі, аб'ёмнымі светлавымі фігурамі і не толькі.

МІНСК, 29 чэр — Sputnik. Зацверджаны графік, па якім у Мінску будзе ўключацца святочная ілюмінацыя да Дня Незалежнасці, паведамілі ў Мінгарвыканкаме ў пятніцу.

Святочная ілюмінацыя ў гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь будзе ўключацца адначасова са звыклым вонкавым асвятленнем на працягу ўсіх доўгіх выхадных — з 30 чэрвеня па 3 ліпеня.

Па словах прадстаўнікоў "Мінгарсвятла", прынцыповых новаўвядзенняў у параўнанні з мінулымі вялікімі святамі ў гарадскім ўпрыгожванні не з'явіцца: у штатным рэжыме будуць працаваць аб'ёмныя светлавыя фігуры, праспекты ўпрыгожаць гірляндамі.

"Будуць выкарыстаныя святлодыёдныя гірлянды з шарамі і святлівымі ніткамі рознай даўжыні над праезнай часткай, дэкаратыўныя элементы на апорах, якія зробяць яшчэ яркімі і прыгожымі праспекты Незалежнасці, Пераможцаў, Партызанскі, вуліцу Прытыцкага", — растлумачыў галоўны інжынер Алег Глушанкоў.

Мяркуецца, што ўключацца ўрачыстае асвятленне будзе з надыходам цемры (калі ўмовы надвор'я не ўнясуць свае карэкціроўкі): да прыкладу, 30 чэрвеня яго плануюць уключыць у 22:20. У кожны выхадны святочная ілюмінацыя будзе выключацца апоўначы, а ў ноч з 3 на 4 ліпеня будзе гарэць да трох гадзін ночы.

Важныя дзяржаўныя святы ў Мінску традыцыйна суправаджаюцца шумнымі масавымі гуляннямі, кульмінацыяй якіх становіцца святочны феерверк. Горад з такой нагоды ўпрыгожваюць дэкаратыўнымі элементамі і святочнай ілюмінацыяй — у апошні раз яна з'яўлялася на сталічных вуліцах у Дзень Перамогі.

18
Тэги:
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Мінгарвыканкам, Мінск
Тэмы:
Дзень Незалежнасці - 2018: падрабязнасці аб галоўным свяце (25)
По теме
Дзень Незалежнасці - 2018: падрабязнасці аб галоўным свяце
Каментары