Салют у Мінску

Салют у гонар Дня Незалежнасці дадуць у Мінску а 23:00

20
(абноўлена 17:05 03.07.2018)
Гледачоў чакаюць 30 залпаў, якія дадуць адразу з некалькіх кропак - яны будуць бачныя па ўсім горадзе.

МІНСК, 3 ліп — Sputnik. Святочны салют у гонар Дня Незалежнасці дадуць у аўторак а 23:00, паведамляе Sputnik.

Беларусь 3 ліпеня святкуе Дзень Незалежнасці. У гэты дзень у 1944-м Мінск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а сёння дату прынята называць і днём вызвалення ўсёй Беларусі.

Кульмінацыяй святкавання Дня Незалежнасці стане салют. Дадуць яго ва ўсіх буйных гарадах краіны, аднак самы маляўнічы будзе, зразумела, у Мінску.

Гледачоў чакаюць 30 залпаў, якія расфарбуюць неба сталіцы адразу з некалькіх кропак: каля стэлы Мінск — горад герой, ва Уруччы, каля Навінак, ля вадасховішча Дразды, паблізу ад "Мінск-Арэны", у Чыжоўцы і на тэрыторыі аэрапорта "Мінск-1".

Святочны салют расфарбуе мінскае неба а 23:00.

20
Тэги:
салют, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Дзень Незалежнасці - 2018: падрабязнасці аб галоўным свяце (25)
По теме
Фотафакт: удзельніца параду ў Мінску прайшла ў калоне без туфля
Апытанне Sputnik: што думаюць дзеці пра парад ваеннай тэхнікі?
Каментары