Абітурыенты падчас ЦТ

Сталі вядомыя вынікі ЦТ па гісторыі Беларусі

74
(абноўлена 17:39 04.07.2018)
Выпрабаванне па гісторыі Беларусі ў рамках цэнтралізаванага тэсціравання праходзілі больш за 20 тысяч чалавек.

МІНСК, 4 ліп — Sputnik. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па гісторыі Беларусі сталі вядомыя ў сераду, паведамляе Sputnik.

Больш за 20 тысяч абітурыентаў здавалі тэсціраванне па гісторыі Беларусі 28 чэрвеня. На апрацоўку бланкаў адказаў ў Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) сышло менш за тыдзень.

Вынікі ЦТ па гісторыі Беларусі з'явіліся ў другой палове дня ў сераду. Першымі свае балы даведаліся тыя абітурыенты, якія былі падпісаныя на смс-рассылку ад РІКВ. Неўзабаве, як чакаецца, будуць загружаныя ацэнкі і на сайт інстытута.

Статыстыка па прадмеце пакуль невядомая — неўзабаве ў РІКВ паведамяць і аб колькасці абітурыентаў з максімальнай ацэнкай, і аб сярэднім бале за выпрабаванне.

Вядомыя вынікі ЦТ ўжо практычна па ўсіх прадметах, абітурыенты чакаюць толькі сваіх адзнак па геаграфіі і сусветнай гісторыі. Сертыфікаты тэсціравання пачнуць выдаваць з 10 ліпеня.

74
Тэги:
Уступная кампанія, ЦТ, Беларусь
По теме
Уступная кампанія 2018: апошнія навіны
ЦТ па матэматыцы: максімальны бал набралі 155 чалавек
Ёсць пытанне: як падлічваюць балы на ЦТ?
Вынікі ЦТ: сярэдні бал па беларускай мове - 36 са 100
Каментары