Пляж аднаго з гатэляў у Турцыі, архіўнае фота

Белстат: самым папулярным месцам для адпачынку ў беларусаў стала Турцыя

10
(абноўлена 17:52 09.07.2018)
Беларускія турысты часцей адпачываюць за межамі краін СНД: у тройцы лідэраў - Турцыя, Егіпет і Балгарыя.

МІНСК, 9 ліп — Sputnik. Турцыя была самым папулярным месцам для адпачынку сярод беларусаў у мінулым годзе, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі.

Паводле дадзеных статыстычнага зборніка "Турызм і турыстычныя рэсурсы ў Рэспубліцы Беларусь, 2018", выпушчанага Белстатам, колькасць арганізаваных турыстаў, якія выязджалі на адпачынак за мяжу, у 2017 годзе адчувальна ўзрасла: 727 тысяч чалавек супраць 495 тысяч годам раней. Большасць турыстаў з Беларусі адпачывалі за межамі СНД — 589 тысяч чалавек.

Самым папулярным месцам для адпачынку сярод беларусаў стала Турцыя: там пабывалі 140 тысяч чалавек. На другім месцы апынуўся Егіпет: яго наведалі 123 тысячы нашых суайчыннікаў. Замыкае тройку лідэраў Балгарыя, дзе адпачылі больш за 62 тысячы беларусаў.

Акрамя таго, амаль удвая за год павялічылася колькасць беларускіх турыстаў, якія пабывалі ў арганізаваных паездках ва Украіне, у 2017 годзе краіна стала самай папулярнай у СНД: там пабывала 91 тысяча беларусаў (супраць амаль 47 тысяч у 2016 годзе). А вось у Расію беларусы сталі ездзіць значна радзей: у мінулым годзе яе наведала менш за 47 тысяч чалавек (71 тысяча у папярэднім годзе).

Папулярнымі можна назваць таксама Польшчу і Іспанію, дзе адпачылі 36 і 31 тысяча турыстаў з Беларусі адпаведна.

10
Тэги:
адпачынак, турызм, Белстат, Турцыя, Беларусь
Каментары