Падача абітурыентамі дакументаў ва ўніверсітэт

Беларускія ВНУ пачалі прыём дакументаў

27
(абноўлена 15:34 12.07.2018)
Прыём дакументаў будзе доўжыцца да 17 ліпеня, а з 18 ліпеня пачнуцца ўступныя экзамены ў тых ВНУ, дзе гэта прадугледжана.

МІНСК, 12 ліп — Sputnik. Прыём дакументаў у некаторыя ВНУ пачаўся 12 ліпеня, тэрміны іх падачы адрозніваюцца ў залежнасці ад навучальнай установы.

Выпускнікі профільных педагагічных класаў могуць падаваць дакументы на адпаведныя спецыяльнасці з 12 па 14 ліпеня.

У ВНУ, для паступлення ў якія неабходна здаць дадатковы ўнутраны экзамен, уступныя выпрабаванні пройдуць у наступныя тэрміны:

— з 18 па 21 ліпеня — у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС;

— з 18 па 26 ліпеня — у Акадэміі мастацтваў, Акадэміі музыкі, Універсітэце культуры;

— з 18 па 24 ліпеня — у іншых ВНУ.

Залічэнне на бюджэт будзе доўжыцца па 28 ліпеня, у сілавых ВНУ — па 24-е, у творчых — па 28 ліпеня.

Абітурыенты, якія паступаюць на платнае навучанне і не здаюць уступныя экзамены, могуць падаваць дакументы да канца ліпеня — пачатку жніўня. Тэрміны ў розных ВНУ адрозніваюцца: так, тыя хто паступае ў Акадэмію МУС, Магілёўскі інстытут МУС, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС, павінны падаць дакументы да 31 ліпеня, у творчыя ВНУ можна падаваць дакументы да 2 жніўня, а ў асобныя — да 4 жніўня.

На платнае аддзяленне ў звычайных ВНУ будуць залічаць па 6 жніўня, у сілавых — па 2 жніўня, у творчых — па 3 жніўня. Уступная кампанія ў гэтым годзе завершыцца 6 жніўня.

Прыём дакументаў на завочную форму навучання ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю пройдзе з 15 лістапада па 5 снежня. Экзамены на вочную форму навучання пройдуць з 18 па 25 ліпеня, на завочную — з 6 па 15 снежня.

27
Тэги:
паступленне, ВНУ, Беларусь
Тэмы:
Уступная кампанія 2018: апошнія навіны (43)
Каментары