Кнопкі клавіятуры, архіўнае фота

Мінінфарм абмежаваў доступ яшчэ да 12 інтэрнэт-рэсурсаў

15
(абноўлена 15:45 13.07.2018)
З пачатку лета нагляднае ведамства абмежавала доступ да 23 сайтаў, у большасці выпадкаў за неналежную рэкламу.

МІНСК, 13 ліп — Sputnik. Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да 12 інтэрнэт-рэсурсаў, паведамляецца на сайце ведамства.

Сайты былі зачыненыя за распаўсюджанне інфармацыі аб продажы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, растлумачылі ў Мінінфарме.

Раней напачатку гэтага тыдня міністэрства інфармацыі ўжо абмежавала доступ да шэрагу сайтаў, у тым ліку медыцынскай тэматыкі, за распаўсюджанне неналежнай рэкламнай інфармацыі аб леках.

Акрамя таго, напачатку лета Мінінфарм закрыў доступ яшчэ да 19 сайтаў, 17 з іх таксама пакаралі за размяшчэнне неналежнай рэкламы.

15
Тэги:
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Каментары