МІНСК, 16 ліп – Sputnik. Моладзевы летнік у Бычках, на радзіме Васіля Быкава, пад назвай "Брэнд беларускай культуры", пройдзе 14-19 жніўня, паведамілі Sputnik арганізатары.
Да ўдзелу запрашаецца моладзь ад 18 да 30 гадоў. Удзельнікам летніка абяцаюць сустрэчы і лекцыі з беларускімі творцамі, грамадскімі і культурнымі дзеячамі. У розныя гады ў ліку выступоўцаў і лектараў моладзевага летніку ўжо былі Уладзімір Арлоў, Алесь Пушкін, Валярына Кустава, Франак Вячорка, Пятро Клюеў, Аляксандр Лукашук і іншыя грамадскія і творчыя дзеячы.
Госці Бычкоў прымуць удзел у распрацоўцы канцэпцыі, ініцыятываў і праектаў па прасоўванні беларускай культуры. Акрамя таго, нагадваюць арганізатары, летнік – добрая магчымасць адпачыць, завесці новыя знаёмствы, пазнаёміцца з прыродай і культурай мясцінаў Быкава.
Ад удзельнікаў патрабуецца толькі адно — займацца ўпарадкаваннем школы В. Быкава і прыборкай тэрыторыі.
Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне ўдзельнікаў. Пражываць яны будуць у намётах на тэрыторыі сядзібы.
Удзельнікам трэба запоўніць анкету да 5 жніўня. Дадатковыя пытанні можна задаць праз мэйл.
МІНСК, 16 кра – Sputnik. За мінулыя суткі ў рэспубліцы выяўлены 1 516 новых выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй, пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Агульная колькасць выпадкаў заражэння за ўвесь перыяд пандэміі склала 341 539.
За апошнія 24 гадзіны ачунялі і выпісаліся з бальніц 1 489 чалавек, усяго ачунялі ад пачатку пандэміі 331 972 пацыенты.
Ад каронавіруса за мінулыя суткі памерлі 10 чалавек, усяго ад пачатку пандэміі памерлі 2 403 пацыенты. Выкананы 18 875 тэстаў на наяўнасць каронавіруса, усяго ў краіне іх правялі 5 627 834.
У прыватнасці, для прадухілення распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі 12 красавіка ў сталіцы ўвялі новыя абмежаванні, звязаныя з правядзеннем масавых мерапрыемстваў.
Масавая вакцынацыя ад каронавіруса стартавала ў рэспубліцы 8 красавіка. Даступны два прэпараты: кітайскі "Сінафарм" і расійскі "Спутник V". Запісацца на вакцынацыю можна на сайце паліклінікі або па тэлефонах колл-цэнтраў.
Чытайце таксама:
МІНСК, 16 кра – Sputnik. Беларускія дэпутаты прынялі ў другім чытанні законапраект аб змене законаў па пытаннях СМІ, у адпаведнасці з якім уведзены больш жорсткія патрабаванні да сродкаў масавай інфармацыі ў кантэксце пытанняў нацыянальнай бяспекі.
Першае чытанне праекта закона прайшло ў Авальнай зале на мінулым тыдні, ён быў прыняты аднагалосна. Сёння ў Мінску праходзіць пасяджэнне пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі.
Прадстаўляючы праект закона дэпутатам, намеснік старшыні камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, былы міністр інфармацыі Лілія Ананіч адзначыла, што яго прыняцце будзе садзейнічаць найбольш эфектыўнаму забеспячэнню інфармацыйнай бяспекі дзяржавы і рэалізацыі канстытуцыйных праў грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi.
Як ранняе паведамляла агенцтва, у адпаведнасці з праектам закона ў Беларусі пракурорам дазволяць блакіраваць інтэрнэт-рэсурсы і сеткавыя выданні, калі тыя распаўсюджваюць інфармацыю, здольную нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам.
Абмежаваць доступ могуць у выпадку, калі такія выданні "распаўсюджваюць звесткі, накіраваныя на прапаганду вайны, экстрэмісцкай дзейнасці або змяшчаюць заклікі да такой дзейнасці", а таксама за інфармацыю, якая "можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам".
У праекце закона таксама пашыраны пералік відаў інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена. Таксама ўтрымліваецца норма аб абмежаванні замежнага ўплыву на інфармацыйны рынак, выключыўшы наяўную прэферэнцыю для СМІ, у статутным фондзе якіх прысутнічаюць замежныя інвестыцыі больш за 20%.
Акрамя гэтага, праектам закона прапануецца пашырыць падставы для адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі і перарэгістрацыі СМІ. Спіс прычын для абмежавання доступу да інтэрнэт-рэсурсу або сеткаваму выданню ў новым праекце таксама стаў шырэй, а такое рашэнне можа прымаць не толькі Мінінфарм, але і пракуроры.
Чытайце таксама: