Прыём дакументаў у ВНУ

ВНУ завяршаюць прыём дакументаў на бюджэт

33
(абноўлена 10:04 17.07.2018)
Ужо днём інфармацыя аб колькасці пададзеных заяў на сайтах ВНУ спыніць абнаўленне.

МІНСК, 17 ліп — Sputnik. Падача дакументаў у беларускія ВНУ для навучання на бюджэтнай форме атрымання адукацыі завяршаецца ў аўторак, паведамляе Sputnik.

Уступная кампанія гэтага года знаходзіцца ў сваёй вырашальнай стадыі: з 12 ліпеня ідзе падача дакументаў у беларускія ВНУ.

Для тых абітурыентаў, якія плануюць атрымліваць адукацыю бясплатна, тэрмін падачы дакументаў завяршаецца 17 ліпеня. Аўторак — апошні дзень, калі ёсць магчымасць падаць заяву на выбраныя спецыяльнасці або памяняць свой выбар.

Ужо днём на сайтах ВНУ спыняць абнаўляць інфармацыю пра колькасць пададзеных заяў — для абітурыентаў і іх бацькоў гэтыя гадзіны будуць самымі няпростымі, бо не будзе зразумела, ці атрымліваецца прайсці на бюджэт.

Традыцыйна высокі конкурс складваецца на медыцынскія, эканамічныя, юрыдычныя і IT-спецыяльнасці. У цэлым прахадныя балы ў 2018-м, як мяркуецца, будуць мала адрознівацца ад леташніх.

Падача дакументаў для вучобы на платным аддзяленні працягнецца ў большасці ВНУ да 4 жніўня. Усяго вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны плануюць набраць парадку 55 тысяч першакурснікаў на ўсе формы атрымання адукацыі.

33
Тэги:
паступленне, ВНУ, Беларусь
Тэмы:
Уступная кампанія 2018: апошнія навіны (55)