Спісы абітурыентаў у ВНУ, архіўнае фота

Залічэнне ў ВНУ на бюджэт адбудзецца да 28 ліпеня

24
(абноўлена 11:36 18.07.2018)
Ужо ў бліжэйшыя дні ВНУ пачнуць публікаваць спісы рэкамендаваных да залічэння абітурыентаў.

МІНСК, 18 ліп — Sputnik. Залічэнне першакурснікаў на бюджэтную форму атрымання адукацыі ў большасць беларускіх ВНУ будзе доўжыцца да 28 ліпеня, адпаведныя тэрміны былі зацверджаны міністэрствам адукацыі.

Падача дакументаў на бюджэт у беларускія ўніверсітэты, інстытуты і акадэміі завяршылася напярэдадні, аднак вынікаў уступнай кампаніі яшчэ няма.

Залічэнне першакурснікаў у большасці беларускіх ВНУ, згодна з устаноўленым Мінадукацыі графікам, пройдзе да 28 ліпеня. Аднак установы адукацыі будуць публікаваць спісы рэкамендаваных да залічэння раней.

Так, у БДМУ адпаведныя спісы павінны з'явіцца ўжо ў сераду. Разглядаць заявы абітурыентаў прыёмныя камісіі факультэтаў БДУ будуць у рэжыме анлайн-трансляцыі.

Дадзеныя маніторынгу падачы дакументаў не абнаўляліся з 15:00 аўторка, аднак неўзабаве там павінны з'явіцца канчатковыя вынікі — колькі чалавек з якімі баламі падаліся на тую ці іншую спецыяльнасць.

Як прагназавалі раней эксперты, прахадныя балы сёлета застануцца на ўзроўні леташніх.

24
Тэги:
Абітурыенты, ВНУ, Міністэрства адукацыі РБ, Беларусь
Тэмы:
Уступная кампанія 2018: апошнія навіны (56)
По теме
Уступная кампанія 2018: апошнія навіны
Каментары