Лукашэнка павіншаваў Кікабідзэ з 80-годдзем

© Sputnik / Екатерина Чеснокова / Перайсці ў медыябанкСпявак, акцёр Вахтанг Кікабідзэ
Спявак, акцёр Вахтанг Кікабідзэ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі лідар адзначыў, што за час творчай дзейнасці Кікабідзэ стварыў незабыўныя вобразы і творы, якія сталі класікай кінематографа і эстрады.

МІНСК, 19 ліп — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Грузіі Вахтанга Кікабідзэ з юбілейнай датай — 80-годдзем, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Паводле слоў Лукашэнкі, шырокую вядомасць і велізарную любоў гледачоў артысту прынёс яркі талент і артыстычная індывідуальнасць, а таксама непаўторнае акцёрскае і вакальнае майстэрства.

"За гады актыўнай і плённай творчай дзейнасці Вы стварылі цэлую галерэю незабыўных вобразаў і твораў, якія сталі класікай кінематографа і музычнай эстрады", — гаворыцца ў віншаванні.

Як адзначыў беларускі прэзідэнт, у краіне Кікабідзэ ведаюць і цэняць як чалавека, захопленага любімай справай, які нястомна імкнецца да заваявання новых прафесійных вяршыняў.

Савецкі і грузінскі спявак, акцёр, сцэнарыст, рэжысёр, народны артыст Грузінскай ССР Вахтанг Канстанцінавіч Кікабідзэ нарадзіўся 19 ліпеня 1938 года ў Тбілісі. Ён скончыў інстытут замежных моў, затым стаў артыстам Тбіліскай філармоніі. Кар'еру Кікабідзэ пачынаў як спявак, але кінематаграфічную славу яму прынеслі працы ў фільмах Георгія Данэліі, у прыватнасці, такіх, як "Міміно", "Не бядуй!", "Зусім прапашчы", "Фартуна". Кікабідзэ таксама выступаў як сцэнарыст і рэжысёр.

Яго зорка была закладзена ў 1999 годзе ў Маскве на "Плошчы Зорак", у 2006 годзе — у Тбілісі на плошчы перад будынкам філармоніі.

Стужка навiн
0