Ваенная акадэмія: стварыць роту праграмістаў папрасілі IT-кампаніі

© PixabayКамп'ютар
Камп'ютар - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кібервойска створаць для таго, каб спецыялісты з тэхнічнай адукацыяй маглі адслужыць, не спыняючы развіцця ў прафесіі.

МІНСК, 21 ліп — Sputnik. Нюансы і задачы, звязаныя са стварэннем кібервойскаў, ваенныя абмеркавалі з прадстаўнікамі кампаній-рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій, паведамілі ў эфіры тэлеканала АНТ.

"Мы вырашылі па просьбе прадстаўнікоў IT-індустрыі, якія звярнуліся да кіраўніцтва ўзброеных сіл, стварыць унікальнае па сваёй сутнасці падраздзяленне", — сказаў начальнік Ваеннай акадэміі Беларусі Віктар Лісоўскі.

Паводле яго слоў, кібервойскі будуць сфарміраваны для таго, каб спецыялісты з тэхнічнай адукацыяй маглі, не спыняючы развівацца ў прафесіі, адслужыць у арміі.

"Каб хлопцы, якія маюць вышэйшую тэхнічную адукацыю па профілі IT-тэхналогіі, маглі рэалізоўваць сябе ў сваёй прафесіі, развівацца, не спыняцца і ў той жа час мелі магчымасць выканаць свой канстытуцыйны абавязак — адслужыць ва ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусь", — заявіў Лісоўскі.

Спецыялістам маюць намер прадаставіць самае сучаснае абсталяванне і праграмнае забеспячэнне. Першы набор у роту павінен прайсці ў лістападзе, яе колькасць складзе 40 чалавек.

Стужка навiн
0