Рэканструяваная частка Вайсковых могілак

Работы на Вайсковых могілках могуць быць прыпыненыя

23
(абноўлена 13:17 25.07.2018)
Пракуратура Мінска высветліла, што работы па добраўпарадкаванні праводзяцца з парушэннем патрабаванняў заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

МІНСК, 25 ліп — Sputnik. Работы па добраўпарадкаванні Вайсковых могілак могуць быць прыпыненыя, гаворыцца ў адказе Мінскай гарадской пракуратуры на зварот гісторыка Дзмітрыя Крымоўскага.

Тэкст адказу гісторык апублікаваў на сваёй старонцы ў сацсетцы Facebook.

Добраўпарадкаванне Вайсковых могілак, якое з пачатку лета ажыццяўляе па замове гарадскіх уладаў спецкамбінат Камунальна-бытавога абслугоўвання (КБА), выклікала неадназначную рэакцыю гісторыкаў і гарадскіх актывістаў. У ходзе гэтых работ частка надмагільных крыжоў і агароджаў дэмантуецца, а на іх месца ўсталёўваюцца тыпавыя надгалоўнікі. Работы пад напорам грамадскасці ўжо аднойчы прыпынялі, прадстаўнікі Мінгарвыканкама, Міністэрства культуры і спецкамбіната КБА збіралі прэс-канферэнцыю, каб растлумачыць, што і чаму робіцца на могілках.

"Устаноўлена, што дадзеныя работы ажыццяўляюцца з парушэннем патрабаванняў заканадаўства. Пад выглядам добраўпарадкавання могілак была поўнасцю або часткова дэмантаваная без ўзгаднення з Міністэрствам культуры частка надмагільных крыжоў, пабудоў і агароджаў, у дачыненні да якіх патрабаваліся толькі работы па афарбоўцы або ліквідацыі нязначных пашкоджанняў", — гаворыцца ў лісце з пракуратуры Мінска.

У дакуменце таксама адзначаецца, што Генеральная пракуратура па выяўленых парушэннях прыме меры. Гаворка можа ісці ў тым ліку і аб прыпыненні работ па рэканструкцыі могілак.

Вайсковыя могілкі лічыцца адным з найстарэйшых некропаляў Мінска. Акрамя ўласна воінскіх пахаванняў XIX-XX стагоддзяў, тут размешчаны магілы вядомых дзяржаўных, навуковых дзеячаў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі. У прыватнасці, на Вайсковых могілках пахаваныя Янка Купала, Якуб Колас, першы прэзідэнт АН БССР Усевалад Ігнатоўскі, рэвалюцыянер Іван Пуліхаў, адзін з першых кіраўнікоў-заснавальнікаў БССР Аляксандр Чарвякоў і іншыя гістарычныя дзеячы.

23
Тэги:
Вайсковыя могілкі, Мінск
По теме
Мінкульт і Мінгарвыканкам распавялі, што адбываецца на Вайсковых могілках
Каментары