Слуцкія паясы-2017

Урад вырашыў, што трэба рабіць у Год малой радзімы

47
(абноўлена 12:36 26.07.2018)
У зацверджаным комплексе мерапрыемстваў - дзесяткі пунктаў, ад добраўпарадкавання пахаванняў да "размяшчэння ў населеных пунктах скульптурных кампазіцый на тэмы беларускага народнага эпасу".

МІНСК, 26 ліп — Sputnik. Беларускі ўрад зацвердзіў план мерапрыемстваў у Год малой радзімы, які аб'яўлены ў рэспубліцы на 2018-2020 гады, адпаведная пастанова апублікавана ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Годам малой радзімы быў абвешчаны ў Беларусі 2018-ы, аднак пазней прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падоўжыў яго да 2020-га. Урад зацвердзіў план мерапрыемстваў на гэтыя гады.

Усяго ў план мерапрыемстваў увайшлі 123 пункты з мноствам падпунктаў. Сярод задач — добраўпарадкаванне двароў і вёсак, навядзенне парадку на пахаваннях і нават "разгляд пытанняў размяшчэння ў населеных пунктах скульптурных кампазіцый на тэмы беларускага народнага эпасу".

Запланаваны і шэраг падзей — ад правядзення фэсту экскурсаводаў да "Тыдня славутых землякоў" і "Дня вышыванкі".

Адказнымі за рэалізацыю плана прызначылі мясцовыя органы ўлады, а таксама міністэрствы па профілі. Даваць справаздачу адказныя павінны будуць да 1 сакавіка ў Мінэканомікі, а ведамства будзе ўносіць інфармацыю на разгляд у Саўмін.

47
Тэги:
Год малой Радзімы, Беларусь