Полацкі дзяржаўны універсітэт

Якія ВНУ абвясцілі аб дадатковым наборы на бюджэт?

31
(абноўлена 15:32 27.07.2018)
У некалькіх рэгіянальных універсітэтах не далічыліся будучых інжынераў і тэхнолагаў.

МІНСК, 27 ліп — Sputnik. Дадатковы набор на бюджэтныя месцы абвешчаны ў шэрагу вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, паведамляе Sputnik.

Залічэнне першакурснікаў-бюджэтнікаў завяршаецца ў гэтыя дні ў ВНУ Беларусі. Зрэшты, у шэрагу універсітэтаў засталіся незанятыя месцы — з 30 ліпеня пачнецца дадатковы набор на "вакансіі" па некаторых спецыяльнасцях.

Так, у Беларуска-расійскім універсітэце не хапае абітурыентаў на шасці спецыяльнасцях — "Тэхналогія машынабудавання", "Тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці", "Абсталяванне і тэхналогія зварачнай вытворчасці", "Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей", "Пад'ёмна-транспартныя, будаўнічыя, дарожныя машыны і абсталяванне" і "Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў".

Ёсць месцы і ў Віцебскім тэхналагічным на "Вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў". Абвясціў аб дадатковым наборы і Гродзенскі ўніверсітэт — на спецыяльнасць "Фізіка (навукова-педагагічная дзейнасць)".

Па шэрагу спецыяльнасцяў дадатковы набор абвясцілі ў Полацкім універсітэце: "Машыны і апараты хімічных вытворчасцяў і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў", "Прамысловая электроніка" і "Радыётэхніка (праграмуемыя радыёэлектронныя сродкі)".

У Мазырскім педагагічным універсітэце засталіся месцы на дзве спецыяльнасці — "Фізіка і інфарматыка" і "Прафесійнае навучанне (будаўніцтва)".

Афіцыйна залічэнне на бюджэт завершыцца 28 ліпеня, тады ж пра дадатковы набор могуць аб'явіць і іншыя ўніверсітэты. Падаць дакументы на вакантныя месцы можна будзе толькі з 30 ліпеня па 2 жніўня.

31
Тэги:
Абітурыенты, ВНУ, Беларусь
По теме
Уступная кампанія 2018: апошнія навіны
Каментары