Святло, архіўнае фота

Сем новых светлавых фігур з'явяцца ў Мінску да канца 2018 года

19
(абноўлена 17:38 30.07.2018)
Спіс новых кампазіцый будзе папаўняцца літаральна кожны месяц: светлавыя фігуры ўпрыгожаць плошчы Якуба Коласа, Свабоды, Кастрычніцкую і не толькі.

МІНСК, 30 ліп — Sputnik. Некалькі новых светлавых фігур з'явяцца ў Мінску да канца 2018 года, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Як паведамілі ва УП "Мінгарсвятло", у бягучым годзе сталіца прыкметна зменіцца: спецыялісты прадпрыемства маюць намер вырабіць і ўсталяваць яшчэ некалькі аб'ёмных святлівых кампазіцый — іх спіс будзе папаўняцца літаральна кожны месяц.

У жніўні на плошчы Якуба Коласа ўсталююць фігуру "Колас", у верасні на плошчы Свабоды з'явіцца "Конь з карэтай", а ў кастрычніку на Партызанскім праспекце паблізу станцыі метро "Аўтазаводская" будзе размешчана кампазіцыя "МАЗ".

Таксама, паведамілі ў "Мінскгарсвятле", плошчу Свабоды крыху пазней упрыгожыць "Светлавая арка", вуліцу Герцэна — "Светлавы бульвар", Прытыцкага — "Ласі", Кастрычніцкую плошчу — "Конь з санкамі".

На прадпрыемстве таксама адзначылі, што светлавая фігура зубра, якая нядаўна з'явілася на скрыжаванні Дзяржынскага і Чурлёніса, з сярэдзіны ліпеня ўключаецца штодня разам з сеткамі вонкавага асвятлення і працуе да паўночы. "Арыенціровачныя габарытныя памеры" Зубра "дазваляюць бачыць яго здалёку: вышыня — 6 метраў, даўжыня — 8, шырыня — 2", — адзначыў начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела УП "Мінгарсвятло" Уладлен Чухін.

Паводле слоў спецыяліста, для светлавога афармлення фігуры выкарыстаны святлодыёдны Дюралайт, а плоскасці аб'ёмнага каркаса запоўненыя святлодыёднай гірляндай. Як будуць аформленыя новыя сталічныя фігуры, стане вядома пазней.

19
Тэги:
Добраўладкаванне, Мінск, Беларусь
Каментары