Дзе закупіцца да школы: у абласцях Беларусі адкрываюцца кірмашы

© Sputnik / Марина СеребряковаШкольны кірмаш
Школьны кірмаш - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Усяго ў рэспубліцы будзе функцыянаваць каля 600 школьных кірмашоў: у Брэсцкай вобласці адкрыецца 110 кірмашоў, не менш за 70 арганізуюць у Магілёўскай.

МІНСК, 30 ліп — Sputnik. Школьныя кірмашы будуць арганізаваны ва ўсіх абласцях рэспублікі.

Напярэдадні новага навучальнага года ў розных рэгіёнах Беларусі будзе функцыянаваць каля 600 школьных кірмашоў, на якіх будуць прадстаўлены адзенне, абутак, скургалантарэя і канцылярскія прыналежнасці.

У Брэсцкай вобласці з ліпеня па верасень будзе працаваць каля 110 школьных базараў і 115 выстаў-продажаў, наведаць іх зручней за ўсё будзе ў выхадныя, а намечаны большасць з іх на апошні летні месяц. У Брэсце буйныя кірмашы размесцяцца на вуліцы Гогаля, паблізу рынку "Юніфуд", у Баранавічах — каля кінатэатра "Кастрычнік", у Пінску — побач з цэнтрам культуры і творчасці.

Не менш за 70 школьных кірмашоў арганізуюць у Магілёўскай вобласці, два дзесяткі з іх дзейнічаюць пастаянна. Самая буйная будзе працаваць у абласным цэнтры з 1 жніўня — на пляцоўцы комплексу "Тэхбудрэсурс", а ў Бабруйску школьнікі змогуць закупляцца на базары ў пешаходнай зоне вуліцы Сацыялістычнай.

Школьныя кірмашы ў Гродзенскай вобласці ўжо працуюць і таксама будуць сустракаць пакупнікоў да самай восені. У Лідзе іх арганізуюць ля "Дома гандлю", пляцоўкі працуюць яшчэ ў сямі раёнах. Сёння адкрыўся буйны кірмаш у Гродне ў "Алмі" на праспекце Касманаўтаў.

У сталіцы спецыялізаваныя школьныя кірмашы традыцыйна пройдуць на пляцоўцы каля Палаца спорту: яны пачнуць працу 18-19 жніўня.

Стужка навiн
0