Інстаграм

Facebook і Instagram пачалі выдаляць акаўнты з-за барацьбы з фэйкамі

15
(абноўлена 18:10 01.08.2018)
Кампанія заявіла, што ў рамках барацьбы з распаўсюджваннем недакладнай інфармацыі выдаліла больш за 30 старонак і акаўнтаў.

МІНСК, 1 жні — Sputnik. Больш за 30 старонак і акаўнтаў у сацыяльных сетках Facebook і Instagram былі выдаленыя ў рамках барацьбы з распаўсюджваннем недакладнай інфармацыі, такая заява была апублікавана кампаніяй у аўторак.

Прычынай выдалення менавіта гэтых старонак названа нежаданне кампаніі ствараць магчымасць для людзей або арганізацый уводзіць у зман іншых.

"Сёння мы выдалілі 32 старонкі і акаўнты Facebook і Instagram, таму што яны былі ўцягнутыя ў каардынаваную дзейнасць па стварэнні недакладнай інфармацыі", — гаворыцца ў заяве.

Пра тое, якія менавіта старонкі і акаўнты былі выдаленыя, не паведамляецца.

У сувязі з гэтым прадстаўнікі дэмакратычнай партыі ЗША ўжо запатрабавалі ад кампаніі Facebook правесці адмысловы брыфінг.

Раней амерыканскія СМІ абвінавачвалі Расію ва ўмяшанні ў прэзыдэнцкія выбары праз сацыяльныя сеткі, але пры гэтым ніякіх доказаў прадстаўлена не было. Пры гэтым як у Крамлі, так і ў Белым доме гэтая інфармацыю абвяргаюць.

15
Тэги:
Сацыяльныя сеткі, Instagram, Facebook, Inc, ЗША
Каментары