Мужчына з марозівам

Мінчане ядуць марозіва тонамі

13
(абноўлена 10:39 03.08.2018)
Пастаўкі марозіва ў магазіны сталіцы ў гарачыя дні дасягаюць і 60 тон штодзень.

МІНСК, 3 жні — Sputnik. Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама распавяло аб аб'ёмах паставак марозіва ў сталічныя магазіны.

Гарачае надвор'е ўсталявалася ў Беларусі на мінулым тыдні. Традыцыйна ў такія дні павялічваюцца продажы і самога папулярнага прадукту — марозіва.

Як распавялі Sputnik у ГУСР, калі восенню і зімой у магазіны сталіцы ў суткі паступаюць каля 15 тон мароізва, то вясной і летам — да 40, а ў самыя гарачыя дні — да 60 тон.

"Акрамя таго, штогод летам продаж марозіва пашыраецца за кошт дробнарознічнай гандлёвай сеткі на цэнтральных магістралях, у парках, зонах адпачынку і мікрараёнах горада. Гэта міні-кафэ, летнія (сезонныя) кафэ, спецыяльна абсталяваныя пляцоўкі прадпрыемстваў грамадскага харчавання", — адзначылі ў ГУСР.

У звычайныя дні, як распавялі ва ўпраўленні, мінчане аддаюць перавагу пламбіру, а ў спякоту — замарожаным дэсертам ("Фруктовы лёд", "Летні" і іншыя).

Па дадзеных ГУCР, у сярэднім у крамах прадаюцца па 30-50 найменняў марозіва, а ў буйных гандлёвых аб'ектах — больш за сотню.

13
Тэги:
Марозіва, Мінск
Каментары