БДУІР, архіўнае фота

Плюс 200 рублёў: БДУІР назваў новыя цэны на вучобу

14
(абноўлена 13:13 06.08.2018)
Галоўная IT-ВНУ краіны кошт навучання для першакурснікаў назвала толькі пасля завяршэння прыёму дакументаў на платнае аддзяленне.

МІНСК, 6 жні — Sputnik. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР) назваў кошт навучання ў 2018/2019 навучальным годзе, паведамляе Sputnik.

Беларускія ВНУ пачалі публікаваць новыя цэннікі на вучобу ў канцы ліпеня. Так, кошт навучання павышаны ў БДУ, БДМУ, БДЭУ і большасці іншых вышэйшых навучальных ўстаноў краіны.

Адным з апошніх новы кошт навучання агучыў БДУІР — галоўны IT-ВНУ краіны. Цэны былі апублікаваныя толькі пасля завяршэння прыёму дакументаў на платную форму навучання.

У сярэднім год вучобы для першакурснікаў падаражэў у ВНУ прыблізна на 200 рублёў. Самым дарагім будзе год для першакурснікаў факультэта камп'ютэрных сістэм і сетак (ФКСІС) — 3210 рублёў. Больш за тры тысячы таксама прыйдзецца заплаціць першакурснікам факультэтаў інфармацыйных тэхналогій і кіравання (ФІТК), а таксама інжынерна-эканамічнага (ІЭФ) — 3070 рублёў.

Першакурснікі факультэта камп'ютэрнага праектавання (ФКП), факультэта радыётэхнікі і электронікі (ФРЭ, акрамя спецыяльнасці "Прафесійнае навучанне"), а таксама факультэта інфакамунікацый (ФІК) павінны будуць заплаціць 2755 рублёў. Нарэшце, танней за ўсё вучоба на спецыяльнасці "Прафесійнае навучанне" ФРЭ — 2090 рублёў.

Першы плацёж за вучобу для студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі складае чвэрць ад агульнай сумы. Яго ўнесці неабходна яшчэ да пачатку навучальнага года — да 31 жніўня.

14
Тэги:
кошт навучання, БДУІР, Беларусь
Тэмы:
Уступная кампанія 2018: апошнія навіны (56)