Пісьменніца Святлана Алексіевіч

Лекцыю Алексіевіч адмянілі ў Адэсе

26
(абноўлена 13:50 09.08.2018)
У аўторак Алексіевіч паведаміла, што лекцыя адмяняецца з-за таго, што ёй і арганізатарам паступаюць пагрозы і абвінавачванні ў крыўдах, нанесеных украінцам.

МІНСК, 9 жні — Sputnik. Пісьменніца Святлана Алексіевіч паведаміла, што выступ у Адэсе давялося адмяніць з-за таго, што яе імя памылкова ўнеслі ў базу "Міратворац".

Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры павінна была выступіць у Адэсе ў сераду. Напярэдадні Алексіевіч размясціла зварот на YouTube, у якім паведаміла, што лекцыя "Дыялогі са Святланай Алексіевіч: я пішу кнігу пра каханне" адмяняецца з-за пагроз у яе адрас і адрас арганізатараў сустрэчы.

Па словах пісьменніцы, яе абвінавацілі ў надуманых крыўдах, нанесеных украінцам. Яна таксама распавяла, што яе маці ўкраінка, сама яна нарадзілася ва Украіне.

"І заўсёды я адчувала ў сабе ўкраінскую кроў. Але дзеля нашай агульнай бяспекі я думаю, што сённяшнюю нашу сустрэчу мы адменім. Я прыношу вялікую падзяку ўсім, хто хацеў сустрэцца са мной. Я адзінае хачу сказаць — я вас усіх люблю і вельмі хацела, каб сённяшні вечар быў", — сказала пісьменніца.

Яна дадала, што для яе важная любая сустрэча з Украінай. Сёння Алексіевіч распавяла, што ўжо праз гадзіну пасля таго, як стала вядома аб унясенні яе імя ў базу "Міратворац", яго там ужо не было. Але публіцы ўжо паведамілі аб адмене сустрэчы.

Сайт "Міратворац" публікуе дадзеныя апалчэнцаў ДНР і ЛНР, журналістаў і іншых грамадзян, якіх аўтары рэсурсу кваліфікуюць як здраднікаў радзімы.

Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч нарадзілася ва ўкраінскім Івана-Франкоўску ў 1948 годзе. Пасля дэмабілізацыі бацькі яна пераехала ў Беларусь. Пісьменніца жыла ў Італіі, Францыі, Германіі, але ў 2013 годзе вярнулася ў Беларусь.

У 2015 годзе Нобелеўскі камітэт уручыў Алексіевіч прэмію па літаратуры. Яна з'яўляецца аўтарам кніг "Цынкавыя хлопчыкі", "У вайны не жаночы твар", "Час second-hand", "Чарнобыльская малітва" і іншых. Працуе ў жанры дакументальнай прозы.

26
Тэги:
Святлана Алексіевіч, Украіна, Беларусь
По теме
Беларускамоўныя выданні Алексіевіч з'явяцца ў кожнай бібліятэцы краіны
Каментары