Беларуска-кітайскія сцягі на вуліцах Мінска

Пачаў дзейнічаць бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Кітаем

12
(абноўлена 11:58 10.08.2018)
Дакумент быў падпісаны дзякуючы асабістай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна.

МІНСК, 10 жні — Sputnik. Пагадненне пра бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Кітаем тэрмінам на 30 дзён для ўладальнікаў звычайных пашпартоў уступіла ў сілу 10 жніўня гэтага года.

Дамоўленасць аб бязвізавым рэжыме была дасягнута ў чэрвені ў кітайскім Ціндао. Гэта стала магчымым пасля перамоў беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.

Дадзенае пагадненне было ў самыя кароткія тэрміны ратыфікавана Палатай прадстаўнікоў, пасля чаго закон падпісаў кіраўнік дзяржавы і ўжо 1 ліпеня ён быў афіцыйна апублікаваны.

Беларускі бок разлічвае, такім чынам, прыцягнуць больш турыстаў з Кітая. Зараз пад Мінскам рэалізуецца маштабны інвестыцыйны праект па будаўніцтве індустрыяльнага парка "Вялікі камень".

Кітай развівае сваю ініцыятыву "Адзін пояс — адзін шлях". Адной з краін убудаваных у гэты лагістычны ланцужок для кітайскіх тавараў і інвестыцый з'яўляецца і Беларусь. Такім чынам, бязвізавы рэжым спросціць яшчэ і дзелавыя кантакты паміж беларускімі і кітайскімі прадпрымальнікамі.

12
Тэги:
бязвізавы рэжым, Сі Цзіньпін, Аляксандр Лукашэнка, Кітай, Беларусь
Каментары