Мікалай Кірычэнка

Пайшоў з жыцця народны артыст Беларусі Мікалай Кірычэнка

27
(абноўлена 08:45 15.08.2018)
Былы дырэктар Купалаўскага тэатра, доктар з фільма "Паляванне на гаўляйтара", Берыя з фільма "У жніўні 44-га ..." памёр на 73 годзе жыцця.

МІНСК, 15 жні — Sputnik. Народны артыст Беларусі Мікалай Кірычэнка памёр у аўторак, 14 жніўня, на 73-м годзе жыцця, паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Свой творчы шлях Мікалай Кірычэнка пачаў у Брэсцкім абласным драмтэатры, з 1971 года быў акцёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Пазней, з 2005 па 2009 год, ён быў дырэктарам Купалаўскага тэатра.

Акрамя таго, Кірычэнка вядомы як кінаакцёр. Сярод яго роляў — Берыя ў фільме "У жніўні 44-га…", баярын Хадасевіч у "Анастасіі Слуцкай", доктар у "Паляванні на гаўляйтара".
З 1987 года Мікалай Міхайлавіч выкладаў майстэрства акцёра ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Таксама ён быў мастацкім кіраўніком курса акцёраў драматычнага тэатра і кіно.

Вядома, што ў апошні час акцёр сур'ёзна хварэў, аднак працягваў выходзіць на сцэну і вучыць маладых артыстаў. Дата і час развітання з народным артыстам стане вядомая сёння.

27
Тэги:
Смерць публічных людзей, тэатр, кіно, Беларусь
Шпіталізацыя хворага на каронавірус у ЗША

Спрацавала: у ЗША правялі першыя даклінічныя выпрабаванні вакцыны ад COVID-19

4
(абноўлена 10:19 03.04.2020)
Навукоўцы з Піцбурга маюць намер правесці яшчэ шэраг эксперыментаў, а пасля атрымаць дазвол уладаў на клінічныя выпрабаванні на добраахвотніках.

МІНСК, 3 кра - Sputnik. Першыя даклінічныя выпрабаванні вакцыны ад каронавіруса новага тыпу паспяхова правялі ўрачы з ЗША. Вынікі іх працы апублікаваныя ў навуковым часопісе EBioMedicine.

Вакцына прымушае арганізм лабараторных мышэй выпрацоўваць антыцелы да каронавіруса COVID-19: па словах аднаго з аўтараў даследавання, дацэнта Пітсбургскага ўніверсітэта Андрэа Гамботта, зрабіць гэта атрымалася дзякуючы досведу працы спецыялістаў з вірусамі атыповай пнеўманіі SARS і блізкаўсходняй ліхаманкі MERS.

"Абодва гэтыя патагены з'яўляюцца сваякамі SARS-CoV-2 (...). Таму можна сказаць, што мы загадзя ведалі, як змагацца з новым вірусам", - адзначыў навуковец.

Паводле яго слоў, многія спецыялісты аддалі перавагу "недаказанаму з пункту гледжання эфектыўнасці" новаму падыходу (ён заснаваны на РНК-фрагментах віруса). А група навукоўцаў у Пітсбургу аддала перавагу праверанаму і больш працаёмкаму шляху: распрацоўцы на аснове фрагментаў агульнага для згаданых захворванняў бялку, дзякуючы якому вірус аказваецца ў чалавечым арганізме.

Даследчыкі выгадавалі клеткі, якія выпрацоўваюць вялікую колькасць гэтага бялку, і выкарыстоўвалі пластыр з нанаігламі, каб праверыць яго працу на лабараторных мышах. Паводле інфармацыі навукоўцаў, праз два тыдні пасля траплення вакцыны ў арганізм грызуноў, іх імунітэт пачаў выпрацоўваць антыцелы, якіх аказалася дастаткова для далучэння да вірусных часціц і іх нейтралізацыі.

Адзначаецца таксама, што мышэй не заражалі сапраўдным каронавірусом, але мінулыя досведы з вакцынай ад блізкаўсходняй ліхаманкі MERS паказалі, што яна эфектыўна на працягу года.

У бліжэйшы час навукоўцы з Піцбурга маюць намер правесці яшчэ шэраг эксперыментаў, а пасля атрымаць дазвол уладаў на клінічныя выпрабаванні на добраахвотніках: так даследчыкі могуць стварыць "першую практычна прыдатную" вакцыну ад COVID-19.

4
Тэги:
ЗША, каронавірус
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя
МЗС дапамог вярнуцца на радзіму амаль 6 тыс. беларусаў

МЗС дапамог вярнуцца на радзіму амаль 6 тыс. беларусаў

7
(абноўлена 09:12 03.04.2020)
Найбольш складаная сітуацыя, звяртаюць увагу беларускія дыпламаты, захоўваецца з беларусамі, якія захраснулі на Шры-Ланцы.

МІНСК, 3 кра - Sputnik. Амаль шэсць тысяч беларусаў змаглі вярнуцца на радзіму пасля закрыцця межаў у сувязі з пандэміяй каронавіруса, паведамілі ў МЗС Беларусі.

"Дапамога ў розных фарматах у вяртанні на радзіму на сённяшні дзень аказана ўжо парадку 5840 нашым суайчыннікам", - праінфармавалі ў ведамстве.

Напярэдадні беларусы вярнуліся дадому з шэрагу краін, у тым ліку В'етнама, Японіі, Турцыі, Танзаніі, Індыі, Германіі і іншых.

"114 беларусаў вярнуліся чартарным рэйсам ААТ "Белавія" з ААЭ", - дадалі ў МЗС.

Раніцай 2 красавіка ва ўзаемадзеянні з расійскім бокам са Шры-Ланкі вылецелі дамоў сем беларусаў. Разам з тым, звярнулі ўвагу, што значная колькасць грамадзян РБ па-ранейшаму застаецца ў гэтай краіне.

"Найбольш вострымі па-ранейшаму застаюцца праблемы з далёкімі краінамі, у прыватнасці, сітуацыі ў Індыі, В'етнаме, Шры-Ланцы, Тайландзе, Інданезіі", - дадалі ў МЗС.

Беларускія дыпламаты сумесна з іншымі дзяржорганамі вывучаюць магчымыя шляхі вырашэння гэтай праблемы. "У цяперашні час ідзе іх прадметная прапрацоўка, на якую ўсё ж спатрэбіцца, як мінімум, яшчэ некалькі дзён", - заявілі ў МЗС.

У міністэрстве ўдакладнілі, што "Белавія" працягвае выконваць рэгулярныя рэйсы ў шэрагі краінаў: Арменія, Вялікабрытанія, Венгрыя, Германія, Ізраіль, Іспанія, Нідэрланды, Швецыя, Чэхія і іншыя.

7
Тэги:
Беларусь, МЗС Беларусі, каронавірус
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя
Урач аглядае пацыента ў новым аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі бальніцы ў Брэшыа ў Ламбардыі

Сусветны банк выдзеліць $160 млрд на барацьбу з COVID-19 бедным краінам

0
(абноўлена 10:25 03.04.2020)
Першы пакет дапамогі ахоплівае 25 краін свету - гаворка ідзе пра суму ў 1,9 мільярда долараў, а новыя праекты закрануць яшчэ 40 дзяржаў.

МІНСК, 3 кра - Sputnik. Савет выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка ўхваліў першы транш дапамогі краінам, якія развіваюцца, на праграмы барацьбы з распаўсюджваннем каронавіруса новага тыпу, пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Па інфармацыі выдання, першы пакет дапамогі ахоплівае 25 краін свету - гаворка ідзе пра суму ў 1,9 мільярда даляраў; новыя праекты закрануць яшчэ 40 дзяржаў. Акрамя таго, Сусветны банк у цяперашні час пераразмяркоўвае сродкі ў памеры 1,7 мільярда ў рамках праектаў, якія рэалізуюцца.

Паведамляецца, што сумарна арганізацыя мае намер вылучыць краінам, якія жывуць у нястачы, для дапамогі ў барацьбе з пандэміяй да 160 мільярдаў долараў на працягу наступных 15 месяцаў.

"Бедныя і найбольш уразлівыя краіны, верагодна, пацерпяць мацней за ўсё", - канстатаваў прэзідэнт Групы арганізацый Сусветнага банка Дэвід Малпасс і дадаў, што прымаемыя меры накіраваны на ўзмацненне здольнасці такіх краін рэагаваць на вірус, таксама яны закліканы скараціць час для эканамічнага і сацыяльнага аднаўлення.

Аб барацьбе з глабальнай эканамічнай рэцэсіяй

У канцы сакавіка лідары краін "вялікай дваццаткі" прынялі рашэнне вылучыць СААЗ сродкі для барацьбы з COVID-19: у глабальную эканоміку будзе ўкладзена больш за пяць трыльёнаў долараў у рамках адраснай фіскальнай-бюджэтнай палітыкі, эканамічных мер і гарантыйнага механізму, каб змякчыць сацыяльныя, эканамічныя і фінансавыя наступствы пандэміі.

Згодна з заявай Міжнароднага валютнага фонду, у першыя дні красавіка каля 80 краін папрасілі МВФ аб фінансавай падтрымцы з-за пандэміі каронавіруса: ужо задаволены экстраны запыт Кыргызскай Рэспублікі, іншыя заяўкі разгледзяць у самы бліжэйшы час.

Сусветнай эканоміцы пагражае глабальная рэцэсія, лічаць эксперты. Прадстаўнікі Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў (ЕКП) заяўляюць аб тым, што за апошнія два тыдні з-за распаўсюджвання каронавіруса працу ў Еўропе страцілі не менш за мільён чалавек. Згодна з прагнозам Міжнароднай арганізацыі працы, сумарна пандэмія каронавіруса COVID-19 можа прывесці да страты 25 мільёнаў працоўных месцаў.

0
Тэги:
Сусветны банк, каронавірус
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя