Машыны на праспекце Пераможцаў у Мінску

Рух па некаторых вуліцах Мінска ў выхадныя будзе абмежаваны

17
(абноўлена 15:04 17.08.2018)
У беларускай сталіцы пройдуць міжнародныя спаборніцтвы па веласпорце "Гран пры Мінска" і "Кубак Мінска".

МІНСК, 17 жні — Sputnik. Рух транспарту на некаторых вуліцах Мінска ў выхадныя будзе часова абмежаваны з-за правядзення спаборніцтваў па веласпорце, пра гэта паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

У Мінску 18 і 19 жніўня пройдуць міжнародныя спаборніцтвы па веласпорце на шашы "Гран пры Мінска" і "Кубак Мінска". Асноўны маршрут руху веласіпедыстаў пройдзе ад моста над вуліцай Няміга да пасёлка Ждановічы.

У сувязі з гэтым у суботу, 18 жніўня, будзе абмежаваны рух усіх відаў транспарту з 10:30 да 11:30 і з 14:30 да 15:30 па праспекце Пераможцаў і прылеглых да яго вуліцах на ўчастку ад вуліцы Няміга да пасёлка Ждановічы.

У нядзелю, 19 жніўня, рух перакрыюць з 10:30 да 13:30 праспект Пераможцаў ад моста над вуліцай Няміга да скрыжавання з праспектам Машэрава, з 13:30 да 18:00 будзе абмежаваны рух па праспекце Пераможцаў і сумежных вуліцах ад таго ж моста да скрыжавання з вуліцай Ратамская.

ДАІ заклікае кіроўцаў улічваць інфармацыю аб абмежаванні руху і выбіраць маршрут, які не будзе пралягаць праз пералічаныя ўчасткі.

17
Тэги:
Абмежаванне руху транспарту, УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, Мінск

Грамадства