Ілля Эрынбург размащляе з французскім лётчыкам авіяпалка Нармандыя - Нёман

Француз здзяйсняе велапрабег па слядах эскадрыллі "Нармандыя Нёман"

20
(абноўлена 17:52 21.08.2018)
Жонас Берто пабываў у Брэсце і адправіўся ў расійскі горад Іванава, дзе ў легендарнай авіяцыйнай эскадрыллі была база.

МІНСК, 21 жні — Sputnik. Французскі падарожнік Жонас Берто здзяйсняе адзіночны велапрабег па шляху легендарнага французска-савецкага авіяпалка "Нармандыя — Нёман", учора ён прыбыў у Брэст.

Маршрут, які азначыў сабе Берто, уключае 5 тысяч кіламетраў і сем краін. Зараз француз едзе ў расійскі горад Іванава, дзе ў гады вайны размяшчалася авіяцыйная база знішчальнага авіяпалка.

Жонас Берто, былы вайсковец, прызнаўся карэспандэнту газеты "Вячэрні Брэст", што натхніўся прыкладам мужнасці лётчыкаў легендарнай авіяэскадрыллі, якія змагаліся супраць фашызму.

На жаль, ужо не засталося ў жывых ніводнаго пілота міжнароднай эскадрыллі, але ў Яраслаўлі яшчэ жыве апошні механік, які абслугоўваў самалёты "Нармандыі-Нёман", да яго і накіроўваецца Жонас Берто.

Советские и французские летчики эскадрильи Нормандия — Неман беседуют в районе Курской дуги.
© Sputnik /
Савецкія і французскія лётчыкі эскадрыллі "Нармандыя-Нёман" размаўляюць у раёне Курскай дугі

Знішчальны авіяцыйны полк "Нармандыя" быў створаны ў 1942 годзе па ініцыятыве французскага нацыянальнага вызваленчага камітэта "Змагарная Францыя". Эскадрылля з французаў-добраахвотнікаў — 14 лётчыкаў і 58 механікаў і 17 савецкіх авіямэханікаў была сфарміравана ў канцы 1942 года на ваеннай базе ў Іванава.

Авіяполк прымаў удзел у найбуйнейшых вызваленчых бітвах Другой сусветнай вайны — Курскай бітве, Беларускай аперацыі, разгроме нямецкіх войскаў ва Усходняй Прусіі.

Пазней за ўдалае фарсіраванне ракі Нёман падчас баёў за вызваленне Літвы ў 1944 годзе авіяполк атрымаў ганаровае найменне "Нёманскі" і стаў называцца "Нармандыя — Нёман".

20
Тэги:
велапрабег, Брэст, Беларусь