Мемарыяльную дошку адкрылі былому мэру Мінска Васілю Шарапаву

Мемарыяльную дошку адкрылі былому мэру Мінска Васілю Шарапаву

22
(абноўлена 19:04 24.08.2018)
Васіль Шарапаў з 1955 года па 1968 год узначальваў Мінгарвыканкам, увесь гэты час ён адбудоўваў і прыводзіў у парадак разбураную вайной сталіцу.

МІНСК, 24 жні — Sputnik. У пятніцу ў Мінску адкрылі мемарыяльную дошку былому старшыні Мінгарвыканкама Васілю Шарапаву, перадае карэспандэнт Sputnik.

Урачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі на доме нумар 4 па завулку Бранявому, дзе доўгі час пражываў Васіль Шарапаў, адбылося ў дзень яго нараджэння — сёння былому мэру споўнілася б 102 гады.

Председатель Минского городского совета депутатов Василий Панасюк
© Sputnik / Ирина Петрович
Старшыня Мінскага гарадскога савета дэпутатаў Васіль Панасюк

"У кожнага, хто асабіста ведаў Васіля Іванавіча, свае глыбокія ўспаміны пра яго. Калі ўспамінаеш пра яго, міжволі думаеш пра лёс сваёй краіны і горада. Гэта сапраўды легендарная асоба! Большую частку свайго актыўнага жыцця ён прысвяціў сталіцы. Ён адраджаў разбураны вайной горад і будаваў новы Мінск", — адзначыў старшыня Мінскага гарадскога савета дэпутатаў Васіль Панасюк, які разам з сынам Васіля Шарапава адкрываў мемарыяльную дошку.

Торжественное открытие мемориальной доски на доме, где долгое время проживал Василий Шарапов, состоялось в день его рождения
© Sputnik / Ирина Петрович
Урачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі на доме, дзе доўгі час пражываў Васіль Шарапаў, адбылося ў дзень яго нараджэння

Васіль Шарапаў нарадзіўся 25 жніўня 1916 года ў Сенненскім павеце Магілёўскай губерніі. З 1937 года служыў у Чырвонай арміі, падчас Вялікай Айчыннай вайны страціў нагу. У партыйнай рабоце прымаў удзел з 1944 года.

На працягу трынаццаці гадоў, са студзеня 1955 года па студзень 1968 года, Шарапаў быў кіраўніком Мінгарвыканкама. У 1972-1989 гадах быў міністрам будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог БССР.

На открытии мемориальной доски Василию Шарапову присутствовал его сын
© Sputnik / Ирина Петрович
На адкрыцці мемарыяльнай дошкі Васілю Шарапаву прысутнічаў яго сын

У 2014 годзе былому мэру сталіцы прысвоілі званне "Мінчанін года", а 29 чэрвеня 2016 года ён стаў ганаровым грамадзянінам Мінска. Пры непасрэдным удзеле Васіля Шарапава былі створаны такія прадпрыемствы, як "Мінскбуд", "Мінскводаканал", "Мінгаз". Акрамя таго, былі пабудаваныя шматлікія будынкі, у тым ліку будынак Мінгарвыканкама. Ён прыклаў вялізныя намаганні для развіцця інфраструктуры Мінска.

Васіль Шарапаў памёр 5 сакавіка 2017 года на 101-м годзе жыцця.

22
Тэги:
мемарыяльная дошка, Мінгарвыканкам, Мінск, Беларусь