Настаўнік каля дошкі

Якія дапаможнікі на белмове для дашкольных педагогаў выйшлі ў гэтым годзе?

27
(абноўлена 11:56 27.08.2018)
У 2018 годзе выйшлі новыя вучэбна-метадычныя матэрыялы на беларускай мове для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі.

Больш за трыццаць навучальных дапаможнікаў увайшлі ў спіс вучэбна-метадычнай літаратуры на беларускай мове для ўстаноў дашкольнай адукацыі на 2018/2019 навучальны год.

У пералік, зацверджаны Міністэрствам адукацыі краіны, увайшлі як выданні 2012-2017 гадоў, так і надрукаваныя ў 2018 годзе. Сярод іх не толькі дапаможнікі для дашкольнікаў на беларускай мове. Ёсць двухмоўныя матэрыялы разлічаныя на ўстановы адукацыі, дзе навучанне вядзецца на рускай і беларускай мовах.

  • Гарбатава А.У. Выяўленчая дзейнасць дзяцей дашкольнага ўзросту: маляванне (ад 3 да 4 гадоў) — дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з беларускай мовай навучання;
  • Гарбатава А.У. Малюем і гуляем (ад 3 да 4 гадоў) — вучэбны дапаможнік для ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання;
  • Ладуцька Л.К., Шкляр С.У. Дзіця пазнае рукатворны свет (ад 5 да 7 гадоў) — дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з беларускай мовай навучання;
  • Ладуцька Л.К., Шкляр С.В. Дзіця пазнае рукатворны свет (ад 5 да 7 гадоў) — вучэбны наглядны дапаможнік для ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання;
  • Анцыпіровіч О.М., Зыль О.Н.  Сцяжынка ў свет музыкі (ад 2 да 3 гадоў) — вучэбны наглядны дапаможнік для ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання;
  • Жытко І.В., Матэматыка для малых»  (ад 2 да 3 гадоў) — вучэбны наглядны дапаможнік для ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання;
  • Рублеўская А.А., Малыя ў свеце прыроды (ад 2 да 3 гадоў) — вучэбны наглядны дапаможнік для ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання;
  • Дубініна Д.М., Гульні з карцінкамі для малых (ад 2 да 3 гадоў) — вучэбны наглядны дапаможнік для ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.
27
Тэги:
Міністэрства адукацыі РБ, Беларусь
По теме
Колькі гадзін беларускай мовы чакае школьнікаў у новым навучальным годзе?
Каментары