Знос, архіўнае фота

Легендарны кінатэатр "Авангард" зносяць у Мінску

13
(абноўлена 12:28 29.08.2018)
Пэтыцыю супраць зносу 60-гадовага будынка падпісалі больш за 600 чалавек, аднак адказу на яе чыноўнікі не далі.

МІНСК, 29 жні — Sputnik. Будынак легендарнага кінатэатра "Авангард" пачалі зносіць ў Мінску, фота і відэа публікуюць карыстальнікі сацыяльных сетак.

Кінатэатр "Авангард" быў пабудаваны ў мікрараёне Грушаўка ў 1957 годзе па праекце архітэктара Зоі Брод. Апошнія гады ён не працаваў: будынак кінатэатра планавалі знесці яшчэ дзесяць гадоў таму, аднак пазней ад ідэі адмовіліся.

Як паведамілі мясцовыя жыхары, у аўторак пачаўся знос кінатэатра. Мяркуецца, што на яго месцы будзе пабудаваны дзіцячы сад.

Петыцыю з заклікам не зносіць "Авангард", створаную ў жніўні на адным з сайтаў, падпісалі больш за 600 чалавек. Зрэшты, мінчане да гэтага часу не атрымалі адказу чыноўнікаў на зварот.

Раней на месцы "Авангарда" планавалі будаваць шматзальны мультыплекс, аднак "Кінавідэапракат" грошай на гэта не знайшоў. Калі забудоўшчык пачне ўзводзіць дзіцячы сад на гэтым месцы, пакуль не вядома.

13
Тэги:
Кінатэатр "Авангард", Мінск, Беларусь
Каментары