Лукашэнка: веды - самае важнае набыццё ў сучасным свеце

© Sputnik / Виктор ТолочкоПершы званок
Першы званок - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі павіншаваў вучняў, студэнтаў, настаўнікаў і іх бацькоў з пачаткам новага навучальнага года.

МІНСК, 1 вер — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні настаўнікам, бацькам і дзецям у сувязі з Днём ведаў, які адзначаецца 1 верасня.

Школа, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Усе школы Беларусі гатовыя да новага навучальнага года

"Гэта свята адкрывае новы навучальны год, з першым званком вяртае ў класы і аўдыторыі краіны звыклы рытм школьнага і студэнцкага жыцця, залучае юнае пакаленне ў актыўнае вывучэнне навакольнага свету", — гаворыцца ў віншаванні.

Асаблівая ўвага нададзена першакласнікам. Прэзідэнт пажадаў, каб у сценах школы спраўдзіліся самыя запаветныя мары і апраўдаліся іх лепшыя чаканні, а ўрокі падарылі дзіўныя адкрыцці.

Усім, хто працягвае навучанне, кіраўнік дзяржавы пажадаў стараннасці і поспехаў, а выпускнікам гэтага навучальнага года — нацэленасці на высокі вынік.

Лукашэнка таксама пажадаў мудрасці і цярпення бацькам вучняў, а педагогам — творчага натхнення і пачуцця шчырага гонару за сваіх выхаванцаў.

"Жадаю ўсім здароўя, невычэрпнай энергіі і ўпэўненасці ва ўласных сілах. Імкнецеся да ведаў. У сучасным свеце яны і ёсць самае важнае набыццё", — адзначыў беларускі лідар.

У 2018-2019 навучальным годзе ў краіне будзе функцыянаваць 3038 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, за парты сядуць 1,1 мільёна дзяцей, з іх 110 тысяч першакласнікаў. Да новага навучальнага года ў краіне адкрыта і тры новыя школы: у Мінску (на 1020 вучняў), Бабруйску (таксама на 1020 вучняў) і вёсцы Ляскоўка Мінскага раёна (на 720 вучняў).


Стужка навiн
0