Цягнік Беларускай чыгункі

БЧ запусціць дадатковы цягнік Мінск - Ліда - Мінск 8 верасня

23
(абноўлена 18:26 04.09.2018)
Са сталіцы цягнік адправіцца ў 13:55 суботы, а назад - у ноч на нядзелю - у 01:15.

МІНСК, 4 вер — Sputnik. Дадатковы цягнік з Мінска ў Ліду і назад будзе пушчаны 8 верасня, пра гэта паведамляе прэс-цэнтр БЧ.

Пасажырскі цягнік міжрэгіянальных ліній эканом-класа №693/694 арганізаваны ў сувязі з правядзеннем у Лідзе фестывалю LIDBEER-2018, удакладнілі ў БЧ.

З Мінска цягнік адправіцца 8 верасня ў 13:55, прыбыццё ў Ліду — у 17:00. Назад у Мінск ён адпраўляецца ў 01:15 ночы. Адпаведна госці горада, якія прыехалі на гэтым цягніку, змогуць пабыць на фестывалі да яго закрыцця і вярнуцца назад у сталіцу.

У БЧ назвалі кошт квіткоў на цягнік — плацкарт 7,79 рубля, купэ — 10,75.

Музычны фестываль LIDBEER пройдзе ля сцен Лідскага замка ўжо ў чацвёрты раз. У гэтым годзе гасцям абяцаюць намётавы гарадок, шмат музыкі і фудкорт. У зоне забавак можна будзе падабраць занятак на свой густ. Асобныя зоны для адпачынку з'явяцца ля сцен замка і на мясцовай набярэжнай.

23
Тэги:
LIDBEER 2018, Беларуская чыгунка, Ліда, Мінск, Беларусь
Біяметрычны пашпарт прызначаны для выезду за мяжу

Кіраўнік МУС: усё гатова, каб пачаць выдачу біяметрычных пашпартоў

4
(абноўлена 16:32 25.01.2021)
Дата, калі пачнуць выдаваць такія дакументы, пакуль не вызначана, яе прапануюць, калі ўсе нюансы будуць дапрацаваны.

МІНСК, 25 сту – Sputnik. Сістэма МУС ужо гатовая, каб пачаць выдачу біяметрычных дакументаў, сказаў міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў.

Нарада, на якой абмяркоўвалася тэма выдачы біяметрычных пашпартоў, прайшла сёння ў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Па словах кіраўніка МУС, прэзідэнтам былі пастаўлены дадатковыя пытанні, якія неабходна прапрацаваць. Гэта тычыцца абароны персанальных дадзеных - самае галоўнае пытанне. Тэрміны ўвядзення біяметрычных пашпартоў будуць вызначаны дадаткова з улікам аб'ёму неабходных дапрацовак і пасля правядзення пагаджальнай нарады з усімі зацікаўленымі дзяржорганамі.

Галоўнае - зручнасць

Міністр адзначыў, што ў першую чаргу на нарадзе звярталася ўвага на зручнасць насельніцтва пры атрыманні і выкарыстанні біяметрычных дакументаў. Іван Кубракоў растлумачыў, што нават пасля пачатку выдачы дакументаў новага ўзору ўсе ранейшыя пашпарты грамадзян будуць сапраўдныя на працягу свайго тэрміну дзеяння. Адна з прапаноў - дапрацаваць сістэму так, каб адным і тым жа дакументам можна было карыстацца як унутры краіны, так і пры выездзе за мяжу.

"З улікам пагадненняў іншых краін прапрацоўваецца магчымасць, каб была толькі ID-карта альбо адзін дакумент, які і для выезду за мяжу, і для выкарыстання ўнутры краіны", - рэзюмаваў ён.

Новыя дакументы

Новае пакаленне асабістых дакументаў для грамадзян Беларусі будзе прадстаўлена ў двух узорах - ідэнтыфікацыйнае пасведчанне і біяметрычны пашпарт.

У 2021 годзе беларусам пачнуць выдаваць ID-карты, якія заменяць стандартныя пашпарты на тэрыторыі краіны. Таксама ўводзяцца біяметрычныя пашпарты для паездак за мяжу.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адобрыў увядзенне ў Беларусі біяметрычных дакументаў. Тым не менш, ён даручыў дапрацаваць асобныя моманты. Дакладная дата, з якой пачнуць выдаваць такія дакументы, пакуль не вызначана. Яна будзе прапанавана прэзідэнту ў праекце ўказа, калі ўсе нюансы будуць улічаны.

Чытайце таксама:

4
Тэги:
Беларусь, МУС Беларусі, Біяметрычны пашпарт
Праца медыка

Рэзкае зніжэнне: Міністэрства аховы здароўя назвала колькасць тых, хто захварэў на COVID

6
(абноўлена 16:00 25.01.2021)
Ад пачатку пандэміі ў Беларусі ад каронавіруса памерлі 1658 пацыентаў, у якіх быў пацверджаны каронавірус.

МІНСК, 25 сту – Sputnik. Сутачны прырост тых, хто захварэў на каронавірус у Беларусі - 1024 чалавекі, паведаміла ў панядзелак прэс-служба Міністэрства аховы здароўя краіны.

Па дадзеных на 25 студзеня, у краіне зарэгістраваны 238 635 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. Ачунялі – 224 171 пацыент, у якіх быў раней дыягнаставаны COVID-19.

Ад пачатку пандэміі ў Беларусі ад наступстваў каронавіруснай інфекцыі памерлі 1658 пацыентаў (+9 чалавек).

"За мінулыя суткі выканана 9 694 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 4 млн. 375 тыс. 265 тэстаў", - гаворыцца ў паведамленні.

Па дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць хворых на каронавірус у свеце набліжаецца да 100 мільёнаў: на апоўдні 25 студзеня зарэгістравана 99 245 800 выпадкаў COVID-19. Колькасць памерлых ад каронавіруса складае 2 130 497 чалавек.

Самая цяжкая сітуацыя па-ранейшаму захоўваецца ў ЗША 25 127 004 выпадкі інфекцыі і 419 220 смяротных вынікаў.

На другім месцы знаходзіцца Індыя (больш за 10,6 млн захварэлых і амаль 153,5 памерлых), затым ідзе Бразілія (больш за 8,8 млн інфіцыраваных і больш за 217 тыс. смяротных вынікаў), на чацвёртым - Расія (амаль за 3,7 млн ​​захварэлых і 68,8 тыс. памерлых), а на пятым - Вялікабрытанія (3,6 млн выпадкаў каронавіруснай інфекцыі і 98,1 тыс. смяротных вынікаў).

Чытайце таксама:

6
Тэги:
Статыстыка, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19