Торт каля ратушы

Велізарны торт паставілі каля ратушы ў Мінску, але з'есці яго нельга

12
(абноўлена 09:17 07.09.2018)
У бягучым годзе беларускай сталіцы споўніцца 951 год, на 8 і 9 верасня ў Мінску запланаваны шэраг святочных мерапрыемстваў.

МІНСК, 7 вер — Sputnik. Велізарны бутафорскі торт усталявалі ў чацвер на плошчы Свабоды ў Мінску, паведаміла прэс-служба Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

"Ля ратушы з'явіўся велізарны торт да дня нараджэння сталіцы. Крыху пазней на ім з'явяцца тры свечкі з аб'ёмнымі лічбамі 9, 5 і 1", — гаворыцца ў паведамленні.

​У бягучым годзе беларускай сталіцы споўніцца 951 год, на 8 і 9 верасня ў Мінску запланаваны шэраг святочных мерапрыемстваў. Так, у прыватнасці, на плошчы Свабоды пройдзе урачысты шлюб дзевяці пар, будзе дадзены старт праекту "Мінск — горад прыгажосці".

У рамках святкавання Дня горада ў Мінску пройдуць чарговы паўмарафон, міжнародны турнір па сілавым экстрыме, а таксама шэраг іншых мерапрыемстваў.

12
Тэги:
Дзень горада Мінска, Мінск, Беларусь