У ходзе турніраў можна пазмагацца са знатакамі з элітарнага тэлевізійнага клуба Што? Дзе? Калі?

Беларусы пазмагаюцца са знатакамі за права ўдзельнічаць у "Дружбе народаў"

23
(абноўлена 13:53 07.09.2018)
У ходзе адборачных спаборніцтваў на Моладзевы кубак "Дружба народаў" маладыя людзі будуць змагацца са знатакамі з клуба "Што? Дзе? Калі?"

МІНСК, 7 вер — Sputnik. Маладыя беларусы атрымаюць магчымасць паўдзельнічаць у маладзёжным кубку па інтэлектуальных гульнях "Дружба народаў". Адборачныя туры пройдуць з 7 па 11 верасня. За ўдзел будуць змагацца і каманды, якія прадстаўляюць тэлевізійныя клубы сваіх краін, і тыя, у якія ўвайшлі зусім не медыйныя знатакі. Адзінае абмежаванне — узрост удзельнікаў павінен быць не больш за трыццаць гадоў.

За участие будут бороться и команды, которые представляют телевизионные клубы своих стран, и те, в которые вошли отнюдь не медийные знатоки
© Photo : Фото предоставлено организаторами
За ўдзел будуць змагацца і каманды, якія прадстаўляюць тэлевізійныя клубы сваіх краін, і тыя, у якія ўвайшлі зусім не медыйныя знатакі

Тэматыка інтэлектуальных гульняў будзе абмежаваная рускамоўным асяроддзем, культурай і гісторыяй. А ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы турніру знатакі з элітарных клубаў "Што? Дзе? Калі?". У Беларусі гэта уладальнік "Крыштальнай савы" Алесь Мухін, у Азербайджане — Балаш Касумаў, уладальнік "Крыштальнай" і "Брыльянтавай" соў. У арганізацыі таксама ўдзельнічае віцэ-прэзідэнт міжнароднай асацыяцыі гульняў "Што? Дзе? Калі?" Аляксандр Рубін.

Кубок по интеллектуальным играм Дружба народов – самое масштабное интеллектуальное соревнование среди молодежи СНГ и ближнего зарубежья
© Photo : Фото предоставлено организаторами
Кубак па інтэлектуальных гульнях "Дружба народаў" - самае маштабнае інтэлектуальнае спаборніцтва сярод моладзі СНД і блізкага замежжа

Магістр тэлевізійнага клуба "Што? Дзе? Калі?" Максім Паташоў адзначыў, што інтэлектуальныя гульні сталі моднай забаўкай. Ён мяркуе, што гэта таксама з'яўляецца часткай самаідэнтыфікацыі для тых, у каго не разарваная сувязь з рускай мовай.

В первом турнире, который состоялся в декабре 2017 года, участвовали команды молодых интеллектуалов из 11 стран
© Photo : Фото предоставлено организаторами
У першым турніры, які адбыўся ў снежні 2017 года, удзельнічалі каманды маладых інтэлектуалаў з 11 краін

Першы падобны турнір адбыўся ў снежні 2017 года. У ім прыняла ўдзел і каманда з Беларусі. Беларусы апынуліся сярод пераможцаў і прызёраў турніру.

Капітан каманды тэлевізійнага клуба "Што? Дзе? Калі?" беларус Барыс Белазёраў адзначыў, што зносіны з вялікай колькасцю гульцоў з розных краін стварае рэдкую атмасферу.

Другі моладзевы кубак пройдзе 15-16 снежня ў Мінску.

23
Тэги:
"Што? Дзе? Калі?", Маладзёжны кубак па інтэлектуальных гульнях "Дружба народаў", Беларусь
Каментары