Памятны знак беларускім касманаўтам адкрылі ў Мінску

© Sputnik / Стрингер / Перайсці ў медыябанкКасманаўт Пётр Клімук
Касманаўт Пётр Клімук - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Помнік з'явіўся на сталічнай вуліцы Касманаўтаў, на барэльефе намаляваны партрэты беларускіх касманаўтаў Пятра Клімука, Уладзіміра Кавалёнка і Алега Навіцкага.

МІНСК, 10 вер — Sputnik. У Мінску з'явіўся памятны знак, прысвечаны беларускім касманаўтам, пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканала АНТ.

Адкрыты ўрок з касманаўтамі з МКС прайшоў для беларускіх школьнікаў - Sputnik Беларусь
Відэа
Адкрыты ўрок з касманаўтамі з МКС прайшоў для беларускіх школьнікаў

Стэлу вышынёй шэсць метраў усталявалі на сталічнай вуліцы Касманаўтаў. На барэльефе намаляваны партрэты ўраджэнцаў Беларусі, якія пабывалі ў космасе, — Пятра Клімука, Уладзіміра Кавалёнка і Алега Навіцкага.

На цырымоніі адкрыцця памятнага знака пабываў Пётр Клімук. Ён адзначыў, што раней і не марыў пра тое, што ў яго гонар з'явіцца помнік. "Вядома, гэта для мяне гонар. Я проста хачу беларускаму народу сказаць словы глыбокай і шчырай падзякі", — сказаў ён.

Стварыў памятны знак скульптар, народны мастак Беларусі Іван Міско. Ідэя ўстаноўкі помніка прыйшла да яго каля 20 гадоў таму. "Я магу цяпер спакойна спаць, адпачываць, таму што ўсё рэалізавана. Да гэтага суцэльныя хваляванні былі. Калі ў дзве гадзіны ночы прыходзіш дадому і думаеш, што перарабіць, як дарабіць, каб прыходзіла моладзь, прыходзілі маладыя, каб яны адсюль бралі пачатак — пачатак з пачаткаў", — падзяліўся ён.

На адкрыцці памятнага знака пабывалі сотні мінчан і гасцей сталіцы. Усе яны мелі магчымасць пагутарыць з касманаўтамі і ўзяць у іх аўтограф. Самі героі космасу заклалі алею побач з памятным знакам.

Стужка навiн
0