Дом у Мінску

Улады падораць кватэру бацькам двухмільённага жыхара Мінска

6
(абноўлена 17:14 10.09.2018)
Па планах гарадскіх уладаў, двухмільённы мінчанін з'явіцца на свет у канцы 2019-га.

МІНСК, 10 вер — Sputnik. Гарадскія ўлады падораць кватэру бацькам двухмільённага мінчаніна, адпаведная інфармацыя з'явілася ў панядзелак у афіцыйным Twitter Мінгарвыканкама.

Аляксандр Лукашэнка выступае на Міжнародным касмічным кангрэсе ў Мінску
© Sputnik / Виктор Толочко

Прадстаўнікі сталічных уладаў у панядзелак павіншавалі жанчын, якія сталі мамамі у Дзень горада, што прайшоў у Мінску ў суботу.

Як паведамілі ў панядзелак у мэрыі, згодна з разлікамі, двухмільённы мінчанін з'явіцца на свет да канца 2019 года. Бацькі дзіцяці  атрымаюць у падарунак кватэру ад сталічных уладаў.

У цэлым у Дзень горада ў Мінску на свет з'явіліся 33 дзіцяці. Што цікава, хлопчыкаў у два разы больш, чым дзяўчынак: 22 і 11 адпаведна. У цэлым жа па рэспубліцы захоўваецца "перавага" на карысць жанчын: 53% насельніцтва Беларусі — прадстаўніцы прыгожага полу.

Пытанням неабходнасці павелічэння колькасці жыхароў Беларусі пастаянна надае ўвагу і прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Па словах кіраўніка дзяржавы, рэспубліка можа пракарміць насельніцтва ў 20 мільёнаў чалавек, а бліжэйшай задачай ставіў лічбу ў 15 мільёнаў.

6
Тэги:
Мінск, Беларусь
Каментары